Перавесьсе (Хвойніцкі раён)
Перавесьсе | |
трансьліт. Pieravieśsie | |
Дата заснаваньня: | перад 1846 годам |
Былая назва: | фальварак Тэрэспаль (Перавесьсе)[a] |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Палеская вобласьць |
Раён: | Камарынскі |
Сельсавет: | Радзінскі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°31′20″ пд. ш. 30°00′33″ з. д. / 51.52222° пд. ш. 30.00917° з. д.Каардынаты: 51°31′20″ пд. ш. 30°00′33″ з. д. / 51.52222° пд. ш. 30.00917° з. д. |
Перавесьсе |
Перавесьсе[1] — былы пасёлак у Камарынскім раёне (тэрыторыя сучаснага Хвойніцкага раёну) Палескай вобласьці Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ці не найранейшая пакуль зьвестка пра фальварак Тэрэспаль (Перавесьсе) сустрэтая на тапаграфічнай мапе Менскай губэрні 1846 году генэрал-маёра А. К. Фіцінгофа. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 3 мужчыны і 4 жанчыны з фальварку Тэрэспаль зьяўляліся парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[2].
У 1909 годзе на хутары Перавесьсе Дзёрнавіцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні налічвалася 9 двароў з 45 жыхарамі[3].
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Перавесьсі было 18 двароў, 35 жыхароў. У траўні 1943 году акупанты спалілі ўвесь пасёлак, загубілі 34 чалавекі[4]. Пасьля трагедыі паселішча не аднаўлялася[5].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Можна меркаваць, што тапонім Перавесьсе больш раньні і звыклы для навакольных жыхароў у параўнаньні з традыцыйна «панскай» назвай Тэрэспаль.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 318
- ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 150
- ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 37, 502
- ^ Эсауленка А. Спаленыя вёскі: Зялёны Гай, Перавессе, Чырвонамайск — так ніколі і не адрадзіліся.