Паўднёва-Заходні край
Паўднёва-Заходні край, з 22 студзеня 1832 па 1915 Кіеўскае генэрал-губэрнатарства — адміністрацыйная адзінка Расейскай імпэрыі, якая ўключала тры ўкраінскія губэрні з абодвух бакоў Дняпра[1]:
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утвораная 22 студзеня 1832 року, калі Васіль Левашоў быў прызначаны вайсковым губэрнатарам Кіеўскім і генэрал-губэрнатарам Падольля ды Валыні. З 1881 року тэрыторыя дэ-факта была пашыраная да пяці губэрняў, калі генэрал-губэрнатар Аляксандар Дрэнтэльн быў прызначаны часовым генэрал-губэрнатарам Чарнігаўскай ды Палтаўскай губэрняў.
У 1889 року быў вернуты склад з трох губэрняў. У такім выглядзе край праіснаваў да скасаваньня ў 1915 року. Апошнім генэрал-губэрнатарам стаў Фёдар Трэпаў.
У 1903 року ў краі ўведзена земства паводле асаблівых правілаў — з прызначэньнем земскіх гласных ад ураду, а ў 1911 року — выбарнае земства па правілах, што дыскрымінавалі землеўладальнікаў польскага паходжаньня. Прыняцьце дадзенага закону(ru) справакавала востры палітычны крызіс.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |