Патрыцыя Гайсьміт
Патрыцыя Гайсьміт | |
Patricia Highsmith | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Mary Patricia Plangman |
Псэўданімы | Клэр Морган |
Нарадзілася | 19 студзеня 1921[1][2][3][…] |
Памерла | 4 лютага 1995[2][3][5][…] (74 гады) |
Пахаваная | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Гады творчасьці | 1950—1995 |
Кірунак | мадэрнізм |
Мова | ангельская мова[7] |
Дэбют | 1950 |
Значныя творы | «Цана солі» (1953), «Таленавіты містэр Рыплі» (1955), «Крык савы» (1962) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Патрыцыя Гайсьміт (па-ангельску: Patricia Highsmith; пры нараджэньні Мэры Патрыцыя Пленгман; 19 студзеня 1921, Форт-Ўэрт, Тэхас, ЗША ― 4 лютага 1995, Лякарна, Швайцарыя) ― амэрыканская пісьменьніца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Патрыцыя Гайсьміт нарадзілася ў мястэчку Форт-Ўэрт (штат Тэхас), але спачатку выхоўвалася бабуляй па матчынай лініі і жыла ў Нью-Ёрку (пазьней яна назвала гэты час «маленькім пеклам»), а пазьней у маці Мэры Коўтс (13 верасьня 1895 году — 12 сакавіка 1991 году) і айчыма Стэнлі Гайсьміта (Мэры пабралася зь ім шлюбам у 1924 годзу), якія былі прафэсійнымі акторамі. Маці Патрысіі разьвялася з бацькам Джэем Бэрнардам Пленгманам (1889—1975) за 10 дзён да нараджэньня дачкі[8].
Юная Гайсьміт мела даволі напружаныя адносіны з маці, часта крыўдзіла айчыма, хоць пазьней часта спрабавала перацягнуць яго на свой бок у сварках з маці. Як распавяла сама Гайстміт, яе маці прызналася, што спрабавала перапыніць цяжарнасьць, выпіўшы шкіпінар. Гайсьміт так і не прызвычаілася да такіх адносінаў любові—нянавісьці, якія перасьледвалі яе да канца жыцьця і апісаныя ёю ў апавяданьні «Чарапаха» (пра хлопчыка, які забіў маці)[9]. Бабуля навучыла Патрыцыю чытаць у раньнім дзяцінстве. Гайсьміт праштудыявала бібліятэку маці і айчыма. Ва ўзросьце васьмі гадоў Гайсьміт адкрыла для сябе кнігу Карла Мэнінгера «Чалавечы розум» і захапілася абследаваньнем пацыентаў з псыхічнымі разладамі, такімі як піраманія і шызафрэнія[10].
Па словах біёграфа пісьменьніцы Эндру Ўілсана ў кнізе «Прыгожы цень», жыцьцё Гайсьміт было няпростым: яна была алькагаліцай, і ейныя раманы не доўжыліся больш за пару гадоў, а сучасьнікам і знаёмым яна наогул здавалася чалавеканенавісьніцай і жорсткім чалавекам. Яна аддавала перавагу таварыству жывёлаў, а не людзей. Разам зь ёй жылі каты і сьлімакі. Апошнія, па словах Гайсьміт, ўсялялі ў яе дзіўны спакой, у садзе пісьменьніцы было некалькі сотняў гэтых малюскаў, часам яна нават брала некаторых зь іх з сабой у падарожжы[11]. Патрыцыя Гайсьміт не была замужам і ня мела дзяцей. У пісьменьніцы былі як лезьбійскія, так і гетэрасэксуальныя повязі, раманы. Адзін зь вядомых усім раманаў зьвязаў яе з амэрыканскай пісьменьніцай Мэрыджэйн Мікер (анг. Marijane Meaker)[12].
Гайсьміт была зацятай атэісткай[13]. Нягледзячы на тое, што яна лічыла сябе лібэралкай і ў школьныя гады ладзіла з афра-амэрыканскімі студэнтамі, у наступныя гады яна лічыла, што амэрыканскія мурыны вінаватыя ў крызе сацыяльнага забесьпячэньня ў ЗША[14]. А таксама яна не любіла карэйцаў, таму што «яны елі сабак»[15]. Патрыцыя Гайсьміт называла сябе сацыял-дэмакраткай[15]. Яна верыла ў амэрыканскія дэмакратычныя ідэалы і ў «абяцаньні» гісторыі ЗША, але таксама вельмі крытычна ставілася да рэальнасьці культуры і зьнешняй палітыкі краіны 20-га стагодзьдзя. Пачынаючы з 1963 году яна пражывала выключна ў Эўропе. Яна захавала грамадзянства Злучаных Штатаў, нягледзячы на падатковыя штрафы, на якія яна горка скардзілася, жывучы шмат гадоў у Францыі і Швайцарыі[16].
Памерла 4 лютага 1995 году ў Лякарна (Швайцарыя) ад леўкеміі[17].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паўтаральныя матывы ў прозе Патрыцыі Гайсьміт ўключаюць каханьне, нянавісьць, апантанасьць або рэўнасьць. У сваіх творах яна засяроджвалася не столькі на апісаньні злачынстваў, колькі на псыхалагічных асновах выканаўцаў і іх псыхалёгіі[18].
У 1950 годзе яна скончыла раман «Незнаёмцы ў цягніку», які быў экранізаваны Альфрэдам Гічкокам у 1951 годзе пад назвай «Незнаёмцы зь цягніку»[18]. У 1955 годзе выйшла адна з самых папулярных ейных кнігаў «Таленавіты містэр Рыплі». Вялікі посьпех падштурхнуў пісьменьніцу працягнуць сэрыю раманаў, прысьвечаную герою Тому Рыплі[18]. «Цана солі» вылучаецца ў творчасьці Гайсьміт, якая складаецца ў асноўным з дэтэктыўных раманаў. «Цана солі» таксама вядомы як «Кэрал» ― гэта лезьбійскі раман натхнёны досьведам аўтаркі. Ён вылучаўся сярод іншых раманаў пра гомасексуальныя адносіны перш за ўсё разьвянчаньнем стэрэатыпаў і завяршэньнем гісторыі гэпі-эндам[19].
Па-беларуску раманы пісьменьніцы не даступныя. Некалькі апавяданьняў Гайсьміт былі перакладзеныя Ўладзімерам Шчасным, напрыклад «Гальштук Ўудра Ўільсана»[20].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раманы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Strangers on a Train (1950)
- The Price of Salt (1952) (як Клэр Морган)
- The Blunderer (1954)
- Deep Water (1957)
- A Game for the Living (1958)
- This Sweet Sickness (1960)
- The Cry of the Owl (1962)
- The Two Faces of January (1964)
- The Glass Cell (1964)
- A Suspension of Mercy (1965) (The Story-Teller in the U.S.)
- Those Who Walk Away (1967)
- The Tremor of Forgery (1969)
- A Dog’s Ransom (1972)
- Edith’s Diary (1977)
- People Who Knock on the Door (1983)
- Found in the Street (1986)
- Small g: a Summer Idyll (1995)
Зборнікі апавяданьняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Eleven (1970)
- Little Tales of Misogyny (1975)
- The Animal Lover’s Book of Beastly Murder (1975)
- Slowly, Slowly in the Wind (1979)
- The Black House (1981)
- Mermaids on the Golf Course (1985)
- Tales of Natural and Unnatural Catastrophes (1987)
- Chillers (1990)
- Nothing That Meets the Eye: The Uncollected Stories (2002)
- Under a Dark Angel’s Eye: The Selected Stories of Patricia Highsmith (2021).
Эсэ і артыкулы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «The Sense of Form», The Writer, January 1948
- «Suspense in Fiction», The Writer, December 1954
- «Not-Thinking with the Dishes» (1982), Whodunit? A Guide to Crime, Suspense and Spy Fiction
- «Scene of the Crime» (1989), Granta, Issue No. 29, Winter.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ а б Patricia Highsmith // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Patricia Highsmith // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #11855087X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Patricia Highsmith // filmportal.de — 2005.
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ Highsmith, Patricia, 1921-1995 // CONOR.SI
- ^ Bradford, Richard (2021). «Devils, Lusts and Strange Desires: The Life of Patricia Highsmith» (1st ed.). Bloomsbury Caravel.
- ^ Harrison, Russell (1997). «Patricia Highsmith» (Twayne’s United States Authors Series, No. 683). 1st ed. Twayne Publishers.
- ^ Piepenbring, Dan (January 19, 2015). «A Dissatisfaction with Life». The Paris Review.
- ^ Мейсон Каррі. «Щоденні ритуали: так працюють митці» = Daily Rituals How Artists Work. — К.: Самміт-книга, 2020. — С. 415.
- ^ Schenkar, Joan (February 25, 2016). «What Patricia Highsmith did for love: 'The Price of Salt' and the secrets behind 'Carol'». Los Angeles Times.
- ^ Gray, John (May 17, 2013). «A Point of View: Tom Ripley and the meaning of evil». BBC News Magazine.
- ^ Wilson, Andrew (2003). «Beautiful Shadow: A Life of Patricia Highsmith (1st ed.)». Bloomsbury.
- ^ а б Hodgson, Godfrey (February 6, 1995). «Obituary: Patricia Highsmith». The Independent.
- ^ Schenkar, Joan (2009). «The Talented Miss Highsmith: The Secret Life and Serious Art of Patricia Highsmith (1st ed.)». St. Martin’s Press.
- ^ Raskin, Jonah (2009). «The Talented Patricia Highsmith». web.sonoma.edu.
- ^ а б в Joshi, S. T. (2019). «Patricia Highsmith: Guilt and Innocence». Varieties of Crime Fiction (1st ed.). Wildside Press. — С. 122—137.
- ^ Tonkin, Boyd (December 7, 2015). «'Carol', Patricia Highsmith, and how gay literature found its voice in the 1950s». The Independent.
- ^ «Гальштук Вудра Вільсана». Беларуская палічка.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гальштук Вудра Вільсана
- Аўдыё-інтэрвію на BBC. (анг.)