Перайсьці да зьместу

Партал:Хімія/Абраны артыкул/5

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Структура мэлянафлягіту

Хімі́чнае злучэ́ньне — складанае рэчыва, якое складаецца з хімічна зьвязаных атамаў двух ці некалькіх элемэнтаў. Некаторыя простыя рэчывы таксама могуць разглядацца як хімічныя злучэньні, калі іхнія малекулы складаюцца з атамаў, злучаных сувалентнай сувязьзю (азот, кісларод, ёд, бром, хлёр, фтор, верагодна астат). Склад хімічнага злучэньня запісваецца ў выглядзе хімічных формулаў, а будова часта люструецца структурнымі формуламі. Інэртныя ці высакародныя газы і атамарны вадарод нельга лічыць хімічнымі злучэньнямі.

Звычайна структурнай адзінкай хімічнага злучэньня зьяўляецца малекула, хімічны склад і будова якой можа вызначацца пэўнай хімічнай формулай. Аднак у цьвёрдацельным стане хімічныя сувязі паміж атамамі розных хімічных элемэнтаў перабудоўваюцца, і, нягледзячы на ​​тое, што цьвёрдацельнае рэчыва мае аднолькавы хімічны склад са сваёй газападобнай формай, асобныя малекулы ў ёй не захоўваюцца.