Хрысьція́нства — монатэістычная і абрамістычная рэлігія, заснаванай на жыцьці і вучэньні Ісуса Хрыста, прадстаўленыя ў кананічных эвангельлях і іншых новазапаветных пісаньнях. Прыхільнікі хрысьціянскай веры вядомыя як хрысьціяне. Асновай хрысьціянскай веры зьяўляецца тое, што Ісус ёсьць Сын Божы, маючым боскую і чалавечую прыроду, і выратавальнікам чалавецтва, як прадказана ў Старым Запавеце. З гэтае прычыны хрысьціяне звычайна ставяцца да Ісуса як да Хрыста ці Мэсіі…
Касьцёл Зьвестава́ньня Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і і кля́штар брыгі́так ці Касьцёл Дабраве́шчаньня Найсьвяце́йшай Дзе́вы Мары́і і кля́штар брыгі́так — помнік архітэктуры раньняга барока (так званага любельскага тыпу рэнэсанснага касьцёла) з элемэнтамі готыкі і рэнэсансу быў пабудаваны ў 1634—1642 гадох на вуліцы Язерскай (пазьней вул. Скідзельская, Купецкая, Брыгіцкая), забудова якой на той час была драўлянай. Ансамбль зьяўляецца адной з дамінантаў гораду. Разьмешчаны ў гістарычным цэнтры Горадні па адрасе: вуліца Карла Маркса, 27. Ансамбль былога кляштару брыгітак уключае ў сябе касьцёл, жылы корпус, драўляны лямус і каменную агароджу з брамай. Ансамбль зьяўляецца помнікам архітэктуры другой катэгорыі. У архітэктурных дэталях брыгіцкага касьцёла і кляштару бачнае прыметнае адхіленьне ад клясычных барочных формаў. Гэта праявілася ў досыць вольнай трактоўцы капітэляў пілястраў карынцкага ордэну, у дэкаратыўным аздабленьні парталаў і асабліва — у архітэктурных матывах брамаў, якія ўжо толькі аддалена нагадваюць формы заходнеэўрапейскай архітэктуры..:::::::::::::::: чытаць далей
Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў — колішні рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Менску. Дзейнічаў у пач. XVII ст. — 1832 року. Займаў пляц на Высокім Рынку плошчай каля 2 га, абмежаваны вуліцамі Дамініканскай, Валоцкай і Юраўскай (частка кварталу сучаснага Палаца Рэспублікі). У склад комплексу ўваходзілі мураваныя будынкі касьцёла і кляштарнага корпусу, а таксама драўляныя гаспадарчыя пабудовы: 2 флігелі, стайня, сьвіран, студня і іншыя, у паўночна-заходняй частцы пляцу знаходзіўся сад; увесь комплекс абкружаў высокі мур зь вялікай уяздной брамай. Кляштарныя збудаваньні ўшчэнт зруйнавалі ў 1950 року. Да нашага часу захаваліся падмуркі ды скляпеньні, што патрабуюць дэталёвага археалягічнага дасьледаваньня...:::::::::::::::: чытаць далей
Эўфрасіньня Полацкая (Еўфрасіньня Полацкая, Ефрасіньня Полацкая, сьвецкае імя Прадслава) — полацкая князёўна і ігуменьня, беларуская сьвятая (каля 1110, Полацак — 23 або 25 траўня 1167, Ерусалім). Сьвятая Эўфрасіньня Полацкая ўшаноўваецца як Асьветніца і Апякунка Беларусі праваслаўнымі і грэка-каталікамі. Эўфрасіньня Полацкая нарадзілася ў Полацку каля 1101 году (не пазьней 1104 году). Паходзіла з роду полацкіх князёў з дынастыі Рурыкавічаў па мужчынскай лініі і з дынастыі Рагвалода па жаночай лініі: была нашчадкам вялікага князя кіеўскага Ўладзімера Сьвятаславіча, хрысьціцеля Русі, і полацкай князёўны Рагнеды ад іх старэйшага сына Ізяслава, якому прыходзілася прапраўнучкай. Дзедам Прадславы быў славуты полацкі (а некалі і кіеўскі) князь Усяслаў Чарадзей, а бацькам — яго малодшы сын Сьвятаслаў (хрысьціянскае імя Юры). Маці, Сафія, была дачкой кіеўскага князя Ўладзімера Манамаха...:::::::::::::::: чытаць далей