Спорт (па-ангельску: sport, скарачэньне ад першапачатковага анг. disport — «гульня», «забаўка») — арганізаваная па вызначаных правілах дзейнасьць людзей, якая складаецца ў супастаўленьні іх фізычных і інтэлектуальных здольнасьцяў, а таксама падрыхтоўцы да гэтай дзейнасьці і міжасобасныя адносіны, што ўзьнікаюць у яе працэсе.
Спорт уяўляе сабой спэцыфічны шэраг фізычнай і інтэлектуальнай актыўнасьці, якая зьдзясьняецца з мэтай спаборніцтва, а таксама мэтанакіраванай падрыхтоўкі да іх шляхам разьмінкі, трэніроўкі, у спалучэньні з адпачынкам, імкненьнем паступовага паляпшэньня фізычнага здароўя, узвышэньня ўзроўню інтэлекту, атрыманьня маральнага задавальненьня, імкненьня да дасканаласьці, паляпшэньне асабістых, групавых і абсалютных рэкордаў, славе, паляпшэньня ўласных фізычных магчымасьцяў і навыкаў….:::::::::::::::: чытаць далей
Я́рамір Ягр (па-чэску: Jaromír Jágr; нарадзіўся 15 лютага 1972 году, Кладна, Чэхаславаччына) — чэскі хакейны правы нападнік, гулец клюбу Нацыянальнай хакейнай лігі «Флорыда Пантэрз». Самы прадуктыўны эўрапейскі гулец у НХЛ, лічыцца адным з найадметнейшых прафэсійных хакеістаў усіх часоў. Гульнявую кар’еру пачаў на радзіме ў 1988 року, але ўжо ў 1990 быў задрафтаваны пад 5-м нумарам клюбам «Пітсбург Пінгвінз» (адзіны з драфту 1990 року, хто дагэтуль працягвае кар’еру). Ягр выйграваў Кубак Стэнлі ў 1991 і 1992 сэзонах зь «Пінгвінамі», пяць разоў (чатыры разы запар) — трафэй Арта Роса, тройчы — узнагароду Лэстэра Пірсана і аднойчы — мэмарыяльны трафэй Гарта, прычым яшчэ чатыры разы станавіўся ягоным фіналістам. Ярамір Ягр — уладальнік найбольшае колькасьці трафэяў Арта Роса сярод не-канадцаў...:::::::::::::::: чытаць далей
Сярге́й Наза́равіч Бу́бка (нарадзіўся 4 сьнежня 1963 году, Луганск, Украіна) — украінскі спартовец-лёгкаатлет (скокі з шастом). Заслужаны майстар спорту СССР (1983), заслужаны майстар спорту Ўкраіны (1994). Скончыў Кіеўскі інстытут фізычнай культуры (1987). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1988 году, адзіны ў сьвеце лёгкаатлет-пераможца 5 чэмпіянатаў сьвету (1983, 1985, 1987, 1993, 1995). Шматразовы чэмпіён Украіны і Эўропы. 19 разоў паляпшаў уласныя сусьветныя рэкорды, давёўшы іх да 6,14 м на стадыёнах (1994) і 6,15 м (1993) у залях...:::::::::::::::: чытаць далей
{{Спартовец}} — устаўляецца ў артыкулы пра спартоўца. {{Біятляніст}} — устаўляецца ў артыкулы пра біятляніста. {{Гандбаліст}} — устаўляецца ў артыкулы пра гандбаліста. {{Раварыст}} — устаўляецца ў артыкулы пра раварыста. {{Тэнісіст}} — устаўляецца ў артыкулы пра тэнісіста. {{Футбаліст}} — устаўляецца ў артыкулы пра футбаліста. {{Хакеіст}} — устаўляецца ў артыкулы пра хакеіста. {{Шахматыст}} — устаўляецца ў артыкулы пра шахматыста. {{Удзельнік/Спорт}} — на асабістую старонку. {{Накід:Спорт}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра спорт. {{Накід:Роварны спорт}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра роварны спорт.