Рэлі́гія (ад па-лацінску: religare перакладаецца як «быць злучаным з чымсьці») — сыстэма вераваньняў, заснаваная на тым, што чалавек адчувае нейкую сувязь з «чымсьці» альбо з «кімсьці» вышэйшым. «Штосьці» можа ня мець дакладнага азначэньня сілаю (духі прыроды, вышэйшы розум). «Хтосьці» — гэта нейкая нематэрыяльная асоба (Бог, Элагім, Яхвэ, Саваоф, Ягова, Алаг, Буда, Крышна, Кандзі і да т. п.)….:::::::::::::::: чытаць далей
Навука, што дасьледуе розныя рэлігіі сьвету — ёсьць рэлігіязнаўства.
Рэфарма́цыя — рэлігійны й грамадзкі рух у XV і XVI стагодзьдзях, які меў за мэту рэформу хрысьціянства. Пачаткам Рэфармацыі лічыцца выступленьне Мартына Лютэра ў 1517 годзе, а некаторымі — дзейнасьць Яна Гуса на сто гадоў раней. Галоўная мэта — гэта вяртаньне да першакрыніцы, Бібліі, вяртаньне да Боскага погляду на Царкву, на грамадзтва, на чалавека. Ейным пачаткам прынята лічыць выступленьне доктара багаслоўя Вітэнбэргскага ўнівэрсытэту Мартына Лютэра, якое адбылося 31 кастрычніка 1517 году, калі ён прыбіў да дзьвярэй вітэнбэрскае Замкавае царквы свае «95 тэзісаў», у якіх выступаў супраць існуючых злоўжываньняў каталіцкай царквы, у прыватнасьці супраць продажу індульгенцыяў. Канцом Рэфармацыі можна лічыць падпісаньне вэстфальскіх дамоваў у 1648 годзе, паводле вынікаў якіх рэлігійны фактар перастаў адыгрываць істотную ролю ў эўрапейскай палітыцы…:::::::::::::::: чытаць далей
Ісу́с Хрысто́с ці Езу́с Хрысту́с (на іўрыце: יֵשׁוּעַ, па-старажытнагрэцку: Ἰησοῦς Χριστός; паміж 7 і 2 да н. э.; Бэтлеем, Юдэйскае царства, Рымская імпэрыя — паміж 26 і 36 н. э.; Ерусалім, Юдэя, Рымская імпэрыя), яшчэ вядомы як Ісус Назарэйскі — цэнтральная асоба хрысьціянства, шанаваны большасьцю хрысьціян у якасьці ўвасабленьня Бога ў чалавеку. Акрамя гэтага зьяўляецца важнай асобай і ў некаторых іншых рэлігіях. Галоўнай крыніцай інфармацыі пра Хрыста і ягоныя вучэньні зьяўляюцца чатыры Эвангельлі. На погляд стваральнікаў нікейскага хрысьціянскага веравучэньня Хрыстос — другая асоба Тройцы, Бог Сын і чалавек, сумяшчаючы ў сябе прыроду боскую і чалавечую, поўнасьцю Бог і поўнасьцю чалавек, які прыйшоў выратаваць чалавецтва ад грахоў і прымірыць яго з Богам...:::::::::::::::: чытаць далей