Сэнат Рэспублікі Польшча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Сэнат Рэспублікі Польшча (па-польску: Senat Rzeczypospolitej Polskiej) — заканадаўчы орган, другая палата (традыцыйна называюць верхняй палатай) парлямэнту Рэспублікі Польшча. Ён складаецца з 100 сэнатараў, абраных на аснове ўсеагульнага, прамога і тайнага галасаваньня ў аднамандатных выбарчых акругах на чатыры гады, пачынаючы і заканчваючы на тэрмін Сойма (калі тэрмін паўнамоцтваў Сойма скарачаецца, таксама скарачаецца тэрмін паўнамоцтваў Сэната). Калі час паўнамоцтваў Сэнату заканчаваецца, то прэзыдэнт Польшчы загадвае правядзеньне выбараў у Сэнат. Могуць быць выбранымі ў Сэнат грамадзяне Польшчы ва ўзросьце ад 30 і больш гадоў.