Парлямэнцкія выбары ў Вугоршчыне 2018 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
2014
 Сьцяг Вугоршчыны
Парлямэнцкія выбары ў Вугоршчыне 2018 году
8 красавіка 2018 (5 гадоў таму)
Viktor Orbán 2018.jpg Gabor vona 2017.png Műegyetem rakpart október 23 294 (cropped).jpg
Кандыдат Віктар Орбан Габар Вона Гергей Карачонь
Партыя ФідэсХДНП Ёбік ВСПДыялёг
Лідэр з 17 траўня 2003 25 лістапада 2006 12 сьнежня 2017
Галасоў выбаршчыкаў 2498128 1007084 635283
Папярэдняя колькасьць месцаў 131 24 29
Колькасьць месцаў 133 25 20
Розьніца (месцаў) Green Arrow Up Darker.svg 3,61% Red Arrow Down.svg 0,68% Red Arrow Down.svg 13%
Адсотак 48,48% 19,54% 12,33%
Ferenc Gyurcsány, Davos 2 (cropped).jpg Szél Bernadett 02.jpg Juhász Péter cropped.jpg
Кандыдат Фэрэнц Д’юрчань Бэрнадэт Сэл Пэтэр Югас (палітык)
Партыя Дэмакратычная кааліцыя Палітыка можа быць іншай! Разам
Лідэр з 22 кастрычніка 2011 24 сакавіка 2013 4 лютага 2017
Галасоў выбаршчыкаў 287304 356507 32554
Папярэдняя колькасьць месцаў 4 6 1
Колькасьць месцаў 9 8 1
Розьніца (месцаў) бяз зьменаў Green Arrow Up Darker.svg 1,58% бяз зьменаў
Адсотак 5,58% 6,92% 0,63%

Парлямэнцкія выбары ў Вугоршчыне 2018 году адбыліся 8 красавіка 2018 року. Перамогу на іх зь дзьвюма трацінамі галасоў атрымаў блёк ФідэсХДНП, лідэр якога Віктар Орбан захаваў пасаду прэм’ер-міністра.

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На папярэдніх выбарах у 2014 року дзейны кааліцыйны ўрад, складзены з прадстаўнікоў Фідэсу і Хрысьціянска-дэмакратычнай народнай партыі, ізноў здолеў атрымаць большасьць галасоў. Аднак у пачатку 2015 року пасьля пратэстаў супраць падаткаў на інтэрнэт падтрымка ўраду ўпала, і Фідэс прайграў парлямэнцкія давыбары ў Вэспрэме.

Пасьля паразы на выбарах 2014 року распаўся выбарчы блёк «Адзінства», дзякуючы чаму другой паводле колькасьці партыяй стала праварадыкальная «Ёбік».

Улетку 2015 року правячая партыя пачала вяртаць страчаныя пазыцыі, на тле эўрапейскага міграцыйнага крызісу абвясьціўшы пра пабудову плоту ўздоўж паўднёвай мяжы з Сэрбіяй. З 17 кастрычніка 2015 року тысячы мігрантаў дзякуючы плоту былі перанакіраваныя ў Славенію.

13 сьнежня 2015 року 26-ы кангрэс «Фідэсу» пераабраў Віктара Орбана старшынём. 2 кастрычніка 2017 з пасады старшыні Вугорскай сацыялістычнай партыі сышоў Ласла Ботка.

Выбарчая сыстэма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

199 чальцоў Нацыянальнага сходу абіраліся двума спосабамі; 106 паводле простай большасьці галасоў, астатнія 93 — паводле партыйных сьпісаў. Выбарчы парог складаў 5%, для кааліцыяў дзьвюх партыяў — 10%, для блёкаў з большай колькасьці — 15%. Месцы разьвяркоўваліся мэтадам Д’Онта.

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вынікі парлямэнцкіх выбараў-2018
Hungarian National Assembly 2018.svg
Партыя Партыйныя сьпісы Мажарытарная
сыстэма
Агулам
Галасоў % Месцаў Месцаў ±
ФідэсХрысьціянска-дэмакратычная народная партыя 48,89 43 91 134 Green Arrow Up Darker.svg 1
За лепшую Вугоршчыну 19,33 24 1 25 Green Arrow Up Darker.svg 2
Вугорская сацыялістычная партыяДыялёг для Вугоршчыны 12,25 12 8 20 Red Arrow Down.svg 10
Палітыка можа быць іншай! 6,88 7 1 8 Green Arrow Up Darker.svg 3
Дэмакратычная кааліцыя 5.54 6 3 9 Green Arrow Up Darker.svg 5
Мамэнтум 2,82 Новая
Партыя вугорскага двухвостага сабакі 1,68 Новая
Разам 0,64 1 1 Red Arrow Down.svg 2
Нацыянальнае самакіраваньне немцаў у Вугоршчыне 0,48 1 1 Green Arrow Up Darker.svg 1
Вугорская рабочая партыя 0,29 бяз зьменаў
Сямейная партыя 0,19 бяз зьменаў
Вугорская партыя справядлівасьці і жыцьця 0,15 бяз зьменаў
Партыя спорту і здароўя Вугоршчыны 0,13 бяз зьменаў
Нацыянальнае самакіраваньне цыганоў 0,10 бяз зьменаў
Іншыя партыі (меней за 0,1%) Red Arrow Down.svg 1
Незалежныя 1 1 Green Arrow Up Darker.svg 1
Правільных бюлетэняў 5325376 100
Сапсаваных бюлетэняў 57928 1,08
Агулам 5391192 93 106 199 бяз зьменаў
Зарэгістраваных бюлетэняў / Яўка 7980115 67,56
Крыніцы: Выбарчая камісія

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Парлямэнцкія выбары ў Вугоршчыне 2018 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў