Ёбік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
За лепшую Вугоршчыну
вуг. Jobbik Magyarországért Mozgalom
Insignia Hungary Political Party Jobbik.svg
Лідэр партыі Габар Вона
Дата заснаваньня 24 кастрычніка 2003 (15 гадоў таму)
Штаб-кватэра Будапэшт
Ідэалёгія вугорскі нацыяналізм, нацыянал-кансэрватызм, эўраскептыцызм, антыамэрыканізм, антыглябалізм, ірэдэнтызм
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
3 / 22
· Нацыянальны сход
23 / 199
Афіцыйны сайт jobbik.hu
Адкрыцьцё рунічнай таблічкі ў Капашмэры(hu)

«За ле́пшую Вуго́ршчыну» (па-вугорску: Jobbik Magyarországért Mozgalom, ['jobbik ˈmɒɟɒrorsaːɡeːrt 'mozgɒlom]), скарочана «Ёбік» — вугорская праварадыкальная нацыяналістычная партыя, заснаваная ў 2003 року. Афіцыйна стаіць на пазыцыях кансэрватызму, патрыятызму ды хрысьціянскіх вартасьцяў[1]. Крытыкі ды назіральнікі ацэньваюць яе як ксэнафобскую, антысэміцкую[2] ды гамафобскую палітычную сілу[3]. Старшыня — Габар Вона.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпярша ў 2002 року купка праварадыкальна настроеных студэнтаў гуманітарнага факультэту Будапэшцкага ўнівэрсытэту і былымі прыхільнікамі нацыяналістычнае Партыі справядлівасьці і жыцьця(hu) (MIÉP), незадаволенымі палітыкай кіраўніцтва. Назва «Ёбік» — акронім ад Jobboldali Ifjúsági Közösség (бел. Правае моладзевае задзіночаньне). У назове партыі выкарыстаная гульня словаў: слова «ёб» (jobb) у вугорскай мове азначае як «лепшы», так і «правы».

У 2007 року Габар Вона стварыў «Вугорскую гвардыю» — арганізацыю, якая мела змагацца за абарону вугорскіх нацыянальных каштоўнасьцяў. У 2008—2009 роках, пасьля абвінавачваньняў сябраў «Вугорскай гвардыі» ў зьбіцьцях і злачынствах супраць цыганскага насельніцтва[4], судовыя ворганы Будапэшту забаранілі дзейнасьць арганізацыі.

На выбарах у Эўрапейскі парлямэнт 2009 року партыя здабыла 15% галасоў і 3 месцы ў Эўрапарлямэнце.

На парлямэнцкіх выбарах 2010 року партыя пасьпяхова пераадолела пяціадсоткавы бар’ер і атрымала ў парлямэнце 47 месцаў з 386.

На парлямэнцкіх выбарах 2014 нацыяналісты атрымалі 20,22% галасоў[5] і атрымалі 23 месцы ў Нацыянальным сходзе, стаўшы трэцяю найбольшаю палітычнаю сілаю краіны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ёбіксховішча мультымэдыйных матэрыялаў