Перайсьці да зьместу

Пантарыфма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пантары́фма — рыфма, заснаваная на сугучнасьці ня толькі канцавых, але і ўсіх словаў вершаваных радкоў:

Ой, кум куму ў агародчык вядзе,
Ой, кум куме агурочак дае.
(Народная песьня)

Часьцей за ўсё пантарыфма яднае ня ўсе радкі вершаванага твора, а толькі некаторыя. Пры гэтым вершарады, як правіла, разьбіваюцца графічна на некалькі радкоў, што яшчэ больш падкрэсьлівае асобныя рыфмы. Вось прыклад пантарыфмы ў вершы А. Куляшова «Над брацкай магілай»:

Там жаўцеюць
Прыгожыя
Краскі
За вёскай у лузе…
Там ржавеюць
Варожыя
Каскі,
Нібы ў Беларусі.

Да пантарыфмы зьвяртаюцца В. Вітка («Беларуская калыханка»), Р. Барадулін («Журба вясла») і іншыя беларускія паэты. Верш, цалкам напісаны з выкарыстаньнем пантарыфмы, называецца пантарымам.