Памор’е (Польшча)
Выгляд
Памо́р’е — гістарычная вобласьць на паўночным захадзе Польшчы й на паўночным усходзе Нямеччыны, на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора.
Назва рэгіёна зьвязаная зь яго геаграфічным становішчам і тлумачыцца як «краіна над морам ці паблізу мора». Назва вядомая з XI ст.
Задняе Памор’е належыць да Польшчы. У 1999 на гэтай тэрыторыі былі створаны Паморскае ваяводзтва з цэнтрам у Гданьску, Заходнепаморскае ваяводзтва з цэнтрам у Шчэціне і Куяўска-Паморскае ваяводзтва з цэнтрамі ў Быдгашчы й Торуні. Пярэдняе Памор’е (альбо Пярэдняя Памеранія) зьяўляецца часткай нямецкай зямлі Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія — найбуйнейшымі пярэднепамяранскімі гарадамі зьяўляюцца Штральзунд і Грайфсвальд.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Памор’е (Польшча) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |