Перайсьці да зьместу

Палёўка лугавая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палёўка лугавая
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
СямействаХамяковыя (Cricetidae)
РодПалёўка (Microtus)
ВідПалёўка лугавая
Бінамінальная намэнклятура
Microtus mystacinus
(de Filippi, 1865)
Арэал

Палёўка лугавая (Microtus mystacinus, syn. Microtus levis) — від сысуноў сямейства хамяковых (Cricetidae).

Даўжыня цела 102–130 мм, даўжыня хваста 33–55 мм, вага 21–58 г; паўднёвыя папуляцыі буйней паўночных. Валасы зьверху карычневыя, некаторыя з жоўта-карычневымі ўчасткамі, і больш доўгія валасы з чорнымі кончыкамі ствараюць пярэсты выгляд. Ніз шэры з белым або жоўта-карычневым адценьнем.

Распаўсюджваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца ў Эўропі і Азіі ад паўднёвай Фінляндыі да паўночнага Ірану; на вышынях ад 0 да 2500 м.

Сустракаецца ў розных месцах пражываньня, уключаючы сельгасугодзьдзі, лугі і адкрытыя лясы. У паўднёвых частках арэала звычайна сустракаецца ў вільготных месцах ў непасрэднай блізкасьці ад рэк і азёр. Палёўкі лугавыя капаюць складаныя сыстэмы тунэляў, хады якіх звычайна знаходзяцца на 20–25, а часам на 30–35 см ніжэй паверхні і уключае некалькі жылых і складскіх камер.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]