Палявая мыш
Палявая мыш | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Сямейства | Мышы (Muridae) |
Род | Apodemus |
Від | Палявая мыш |
Бінамінальная намэнклятура | |
Apodemus agrarius (Pallas, 1771) | |
Арэал | |
Арэал | |
Палявая мыш (Apodemus agrarius) — від сысуноў сямейства мышы Muridae.
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня цела 75–115 мм, даўжыня хваста 60–92 мм, даўжыня вушэй 10–13 мм, маса 14–35 г. Верх цёпла-рудавата-карычневы, толькі ў маладых жывёл больш шэра-карычневы. Вузкая чорная паласа праходзіць ад шыі па сярэдзіне сьпіны. Ніз шаравата-белы.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў Эўропі і Азіі ад Італіі і Даніі да Тайваню; на вышынях ад 0 да 1750 м.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзённы від. Сустракаецца ў розных месцах пражываньня, уключаючы ўзлескі лясоў, лугі, балоты, кукурузныя палі, пашы, сады ў сельскай і прыгараднай мясцовасьці і зялёныя насаджэньні ў гарадах. Пераважныя вільготныя месцы пражываньня. Сілкуецца каранямі, збожжам, насеньнем, ягадамі, арэхамі і вусякамі. Гэта спрытны скакун і плывец. Яны рыюць норы, якія засяляюць у начны час. Большасьць Apodemus agrarius жыве усё жыцьцё і памірае ў межах 180 метраў ад месца нараджэньня.
Яны здольныя да размнажэньня ва ўсе поры года. Саміцы могуць вырабляць да шасьці вывадкаў, у кожным да шасьці дзіцянятаў. Сярэдняя працягласьць жыцьця ў няволі: 4 гады.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Kaneko, Y., Kryštufek, B., Zagarondnyuk, I., Vohralík, V., Batsaikhan, N., Avirmed, D. & Sukhchuluun, G. 2016. Apodemus agrarius. The IUCN (анг.)
- Shefferly, N. 1999. Apodemus agrarius. Animal Diversity Web (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |