Перайсьці да зьместу

Палац Радзівілаў (Пушкарня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Радзівілаў
Палац Радзівілаў на Пушкарні
Палац Радзівілаў на Пушкарні
Краіна Летува
Места Вільня

Палац Радзівілаў — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Вільні. Знаходзіўся ў Старым Месьце на Пушкарні, на паўночны захад ад Ніжняга замка, на беразе ракі Вяльлі. Твор архітэктуры рэнэсансу.

Утвараў адзіны комплекс з палацам Барбары Радзівіл і гаспадарчымі пабудовамі, аточаны мурам з брамай, дзьвюма круглымі і квадратнай вежай.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваны палац на Пушкарні збудаваў, відаць, у першай палове XVI ст. гетман вялікі Юры Радзівіл. Пазьней палац перайшоў да яго сына Мікалая Радзівіла «Рудога». Пазьней у складзе комплексу збудавалі палац Барбары Радзівіл.

Выява палацу зьмяшчаецца на мэдалі 1626 году, таксама захаваліся пляны, створаныя ў XVIII ст.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, палац праіснаваў прыкладна да сярэдзіны XIX ст. (датаваньне апошніх яго выяваў).

Помнік архітэктуры рэнэсансу. Гэта быў 3-павярховы будынак з багата аздобленымі фасадамі. На вышыню да другога паверха падымаліся паўкалёны іянічнага ордэра. Паміж іх разьмяшчаліся вокны, на першым паверсе квадратныя, на другім — сьпічастыя. Трэці паверх аздабляўся аркадай з паўкруглых арак. Да паўночна-заходняга кута палаца далучалася круглая вежа з адкосам у ніжняй частцы, што мела круглыя і паўцыркульныя байніцы[1].

  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 126.