Перайсьці да зьместу

Палацава-паркавы комплекс Плятэраў (Опса)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Плятэраў
Палац Плятэраў
Палац Плятэраў
Краіна Беларусь
Вёска Опса
Каардынаты 55°32′54″ пн. ш. 26°49′29″ у. д. / 55.54833° пн. ш. 26.82472° у. д. / 55.54833; 26.82472Каардынаты: 55°32′54″ пн. ш. 26°49′29″ у. д. / 55.54833° пн. ш. 26.82472° у. д. / 55.54833; 26.82472
Архітэктурны стыль нэаклясыцызм і эклектыка
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палацава-паркавы комплекс Плятэраў на мапе Беларусі
Палацава-паркавы комплекс Плятэраў
Палацава-паркавы комплекс Плятэраў
Палацава-паркавы комплекс Плятэраў
Палацава-паркавы комплекс Плятэраў на Вікісховішчы

Палацава-паркавы комплекс Плятэраў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва пачатку XX ст. у Опсе. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне колішняга мястэчка, на ўсходнім беразе возера Опсы. Твор архітэктуры нэаклясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаецца з палаца, флігеля, гаспадарчых пабудоваў, саду і парку з дубам-волатам

Мураваную сядзібу Плятэраў у Опсе збудавалі ў 1904 годзе. За часами Першай сусьветнай вайны ў 1915—1918 гадох у палацы знаходзіўся шпіталь, штабы вайсковых часьцінаў Расейскай імпэрыі.

У 1922 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі выкупілі сядзібу, дзе ў 1927 годзе адкрылася сельскагаспадарчая школа. Па Другой сусьветнай вайне ў палацы разьмяшчалася школа-інтэрнат.

Палац — помнік архітэктуры нэаклясыцызму. Займае цэнтральнае месца ў комплексе, побач з возерам. З бакоў зьвернутага на ўсход галоўнага фасаду выступаюць 2-павярховыя рызаліты. Усярэдзіне 1-павярховага асноўнага аб’ёму месьціцца галоўны ўваход, аформлены портыкам зь дзьвюма калёнамі. Дах першапачаткова быў гонтавым, складаным, з бакоў ад портыка месьціліся люкарны. З боку возера знаходзіцца адкрытая тэраса, да якой з палаца вялі шкляныя дзьверы. Спуск да возера на стромкім схіле праз каскад сходаў. Дзьвярныя праёмы галоўнага ўвахода і выхады на тэрасу, а таксама па два аконныя праёмы з бакоў ад іх мелі паўцыркульныя завяршэньні. Астатнія праёмы былі прастакутнымі. Праёмы дэкаруюцца аркавымі ліштвамі і пілястрамі. Сьцены будынка руставаныя.

Налева ад палаца знаходзіцца 1-павярховы на высокім падмурку флігель з бутавага каменю. Будынак драўляны, аднак галоўны фасад мае мураваную сьцяну, да якой далучаецца мураваны тамбур з цэнтральным уваходам. Побач месьціцца склеп з чырвонай цэглы, у якім захоўваліся напоі, малако, садавіна і гародніна. Паглыбленьне склепа з бутавага каменю. З правага боку ад палаца знаходзяцца галоўным чынам мураваныя і атынкаваныя будынкі стайняў, вазоўні, хлявоў, сьвірнаў. Трапэцападобныя франтоны некалькіх гаспадарчых будынкаў маюць выгляд фахвэркавай канструкцыі.

З усходу комплекс атачаецца агароджай. Галоўны ўваход у сядзібу вылучаецца пілёнамі з часанага каменю, завяршаецца каменнымі шарамі. Такія ж пілёны на падмурку з бутавага каменю ёсьць у агароджы. Паміж пілёнамі выкарыстоўваюцца нахіленыя штыкеціны. З поўдня комплекс абмяжоўваецца ручаём, які выцякае з возера. Пад’езд да сядзібы праз аркавы мост з часанага каменю, перакінуты цераз ручай.

Перад палацам разьмяшчаўся парадны партэр з газонам і кветнікамі, з бакоў якога былі насаджэньні групы дрэваў зь елак і піхты сыбірскай. Схіл да возера афармляецца тэрасамі з пасадкамі бэзу. Захаваўся невялікі пэйзажны парк, аздоблены асобнымі групамі дрэваў, палянамі, алеямі. З паўднёвага боку да парку далучаецца вялікі сад, дзе разьмяшчалася парніковая гаспадарка[1].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 376.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000206