Перайсьці да зьместу

Палацава-паркавы комплекс Горватаў (Барбароў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Горватаў
Палац у Барбарове
Палац у Барбарове
Краіна Беларусь
Вёска Барбароў
Каардынаты 51°55′27.51″ пн. ш. 29°28′43.68″ у. д. / 51.9243083° пн. ш. 29.4788° у. д. / 51.9243083; 29.4788Каардынаты: 51°55′27.51″ пн. ш. 29°28′43.68″ у. д. / 51.9243083° пн. ш. 29.4788° у. д. / 51.9243083; 29.4788
Архітэктурны стыль клясыцызм і ампір[d]
Дата заснаваньня XIX ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палац Горватаў на мапе Беларусі
Палац Горватаў
Палац Горватаў
Палац Горватаў
Палац Горватаў на Вікісховішчы

Палацава-паркавы комплекс Горватаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Барбарове. Знаходзіцца на беразе ракі Прыпяці, на месцы старажытнага замка. Твор архітэктуры клясыцызму.

Комплекс складаўся з палаца, флігеляў, афіцыны, капліцы-пахавальні, гаспадарчых пабудоваў, брамы, альтанкі і парку. Да нашага часу захаваліся брама, стайня і парк.

Сядзіба Горватаў ў Барбарове сфармавалася ў XIX ст.: у пачатку XIX ст. паводле праекту рыскага архітэктара Лунэбурга збудавалі мураваны палац, у 1833 годзе — капліцу-пахавальню.

За савецкім часам у сядзібе разьмяшчалася школа. У 2008 годзе будынак афіцыны зьнішчылі.

Палац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў прастакутны ў пляне 2-павярховы аб’ём, накрыты вальмавым дахам, з 4-калённым портыкам у цэнтры фасаду. З тарцовага боку да будынку далучалася 1-павярховая аранжарэя.

Да месца, дзе знаходзіўся палац, вядзе ліпавая алея, якая пачынаецца мураванай брамай у стылі ампір у выглядзе двух пілёнаў, аб’яднаных каванымі весьніцамі і завершаных дэкаратыўнымі вазамі. Алея праходзіць праз аркавы мост і завяршаецца авальным партэрам.

Афіцына (дом аканома) — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў 1-павярховы мураваны прастакутны ў пляне будынак з 4-калённым портыкам.

Парк плошчай каля 5 га складаецца зь дзьвюх частак. На больш нізкай паўднёвай дзялянцы, дзе стаяў палац, які трыма бакавымі флігелямі абмяжоўваў парадны двор, пасадкі мелі рэгулярны плян. Больш высокая заходняя дзялянка аддзяляецца ад яе лагчынай, якой праходзіла алея, абсаджаная конскім каштанам звычайным. На берагавым адхоне знаходзіліся мураваная альтанка і капліца-пахавальня (не захавалася)[1].

  1. ^ Кулагін А. Барбароўская сядзіба // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 68.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.