Перайсьці да зьместу

Пакаленьне Z

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пакаленьне Z (па-ангельску: Generation Z) (таксама «зумерамі», «зэтамі», «цэнтэніяламі») — тэрмін, якім называюць маладых людзей, па розных клясыфікацыям, існуючым на сёньняшні дзень, у пэрыяд прыкладна зь сярэдзіны 1990-х да пачатку 2010-х гг.[1][2][3][4] Часьцяком тэрмін «пакаленьне Z» разглядаецца ў якасьці сыноніма тэрміна «лічбавы чалавек»[5]. Сам тэрмін адпавядае тэорыі пакаленьняў, створанай Уільямам Штраўсам і Нілам Хоўвам у 1990-я.

Пакаленне Z
Адно з апісанняў тэорыі пакаленняў па дадзеных McCrindle Research (на рускай)

Адрозьненьні ад папярэдніх пакаленьняў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зумеры больш пісьменныя ў пляне электронікі, чым іх папярэднікі. Пакаленьне расло паралельна з разьвіцьцём лічбавых тэхналёгіяў, адсюль такая залежнасьць да Інтэрнэту, смартфонаў, сацыяльных сетак. Людзі гэтага пакаленьня аддаюць перавагу кнігам і ґазэтам электронны кантэнт — кнігі ў электронным выглядзе й лічбавыя фатаздымкі, навіны ў стужцы сацыяльных мэдыя, відэа на YouTube, а жывым зносінам — у большасьці камунікацыі праз Інтэрнэт і сучасныя сродкі сувязі.[6]

Прадстаўнікі гэтага пакаленьня ня схільныя да таго, каб займацца нялюбай справай усё жыцьцё, тым больш перарабляць да выгараньня, ахвяраваць сваім камфортам ці ж выпрабоўваць прыніжэньня з боку начальства.[6]. Сярод іх распаўсюджана праца на даму, асабіста на гэту тэндэцыю паўплывала пандэмія каранавірусу, дзякуючы якой, стала зразумела, што больш бесьпечна зарабляць фінансы праз Інтэрнэт-працу.

Статыстыка па Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная колькасьць пакаленьня Z у Беларусі — крыху больш за 1,5 млн чалавек. Мужчынскага полу — 51,5%, жаночага — 48,5%. Абсалютна ва ўсіх рэгіёнах і ва ўсіх узроставых інтэрвалах Z-пакаленьня хлопчыкаў больш, чым дзяўчынак.

У гарадах жыве 77,6% прадстаўнікоў пакаленьня Z.[7]