Пажытнік
Пажытнік | |
Марфалёгія тыповага прадстаўніка роду — грэцкага сена | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Расьліны |
Аддзел | Кветкавыя расьліны |
Кляса | Двухдольныя |
Атрад | Бабовакветныя |
Сямейства | Бабовыя |
Падсямейства | Стручковыя |
Трыба | Trifolieae |
Род | Пажытнік |
Бінамінальная намэнклятура | |
Trigonella L. | |
Пажы́тнік (Trigonella L.) – род расьлінаў сямейства бабовых. Уключае 95 відаў[1], якія растуць на ўсіх кантынэнтах Старога Сьвету да Акіяніі[2].
Марфалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аднагадовыя і шматгадовыя расьліны.
Лісьце трайчастае.
Кветкі разьмешчаныя ў пазухах лісьця, звычайна сабраныя ў парасонікавыя або гронкавыя суквецьці, радзей самотныя. Вяночак жоўты, блакітны або фіялетавы.
Боб цыліндрычны, часам сьціснуты, звычайна лінейны або плоскі, з даўгім носікам.
Біялёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Апыленьне адбываецца пры дапамозе рычаговага мэханізму – казуркі, сядаючы на кветку, націскаюць на крылаўку і ложу, дзякуючы чаму зародня перамяўчаецца ўгору і абсыпае казурку зьнізу пылком. Мэханізм можа дзейнічаць паўторна пры кожным наведваньні апыляльніка[3].
Расьліны роду пажытнікаў маюць вялікую колькасьць кумарыну, які надае ім спэцыфічны водар, тым большы падчас сушэньня[3].
Прымяненьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Некаторыя віды пажытніку па высушваньні і здрабненьні служаць водарнымі дадаткамі да ежы.
Сушанае лісьце, сьцябліны і насеньне грэцкага сена(d) прымяняюцца як спэцыя[4]. Маладое лісьце і сьцябліны выкарыстоўваюцца як гародніна, а насеньне — у лекарскіх мэтах. Найчасьцей выкарыстоўваецца экстракт з насеньня пажытніку, багаты на бялкі, валокны і сапаніны[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Trigonella (анг.) The Plant List Праверана 3 сакавіка 2021 г.
- ^ Trigonella (анг.) Flora of China Праверана 3 сакавіка 2021 г.
- ^ а б Wielka Encyklopedia Przyrody. Rośliny kwiatowe. — Warszawa: Muza SA, 1998. — С. 243. — ISBN 83-7079-778-4
- ^ Trigonella foenum-graecum Linnaeus (анг.) Flora of China Праверана 3 сакавіка 2021 г.
- ^ Mirosław Jarosz. Suplementy diety a zdrowie. — Warszawa: PZWL, 2015. — С. 73. — ISBN 978-83-200-3701-2