Перайсьці да зьместу

Падзеньне Кабулу (2021)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падзеньне Кабулу
Па стрэлцы зьлева зьверху: аўганцы ўцякаюць праз Кабульскі аэрапорт на летаку ЗША; Корпус марской пяхоты ЗША праводзіць эвакуацыю ў аэрапорце; жаўнеры кааліцыі дапамагаюць эвакуяваць дзіцёнка; збройныя талібы ў Кабуле; талібы сядзяць на захопленым Humvee
Дата: 15 жніўня 2021 (3 гады таму)
Месца: Кабул, Аўганістан
Вынік: перамога Талібану
Тэрытарыяльныя
зьмены:
захоп Кабулу
Супернікі
Талібан Ісламскі эмірат АўганістануІсламская рэспубліка Аўганістану Аўганістан
З падтрымкай:
Камандуючыя

Колькасьць
баевікі ТалібануУзброеныя сілы Аўганістану

Падзе́ньне Кабу́лу — захоп сталіцы Аўганістану 15 жніўня 2021 року сіламі Талібану ў выніку наступу, распачатага ў траўні таго ж року. Захоп сталіцы стаў апошняй перамогай Талібану, якая скончыла доўгатрывалую вайну. Кіраўніцтва Ісламскай рэспублікі на чале з прэзыдэнтам Ашрафам Гані было скінутае, і Талібан усталяваў рэжым ісламскага эмірату.

Асноўнай прычынай захопу Талібанам улады ў Аўганістане лічыцца падпісаная 29 лютага 2020 року дамова з ЗША, пасьля якой Злучаныя Штаты спынілі авіяўдары па паўстанцах і падтрымку аўганскага войска. Яшчэ да сканчэньня поўнага вываду войскаў ЗША Талібан пачаў шырокамаштабны наступ і завалодаў большасьцю аўганскіх правінцыяў.

Пасьля захопу Кабулу ЗША і партнэры па кааліцыі здолелі эвакуяваць больш за 123 тысячы чалавек праз Кабульскі аэрапорт, які захоўваўся пад кантролем НАТО. Сярод выратаваных былі прадстаўнікі замежных амбасадаў, вайскоўцы, грамадзяне іншых дзяржаваў, аўганцы, што супрацоўнічалі з хаўрусьнікамі, журналісты і праваабаронцы. 26 жніўня тэрарыст-сьмяротнік падарваў сябе ў аэрапорце, забіўшы 169 аўганскіх уцекачоў і 13 вайскоўцаў ЗША. Пасьля апошняга рэйсу з аэрапорту 30 жніўня ў Аўганістане засталіся яшчэ колькі тысячаў грамадзянаў і рэзыдэнтаў ЗША.