Перайсьці да зьместу

Павэл Бэм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павэл Бэм
Мэр Прагі
28 лістапада 2002 — 30 лістапада 2010
Папярэднік: Ігар Немец
Наступнік: Багуслаў Свабода
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 ліпеня 1963 (61 год)
Прага
Партыя: Грамадзянская Дэмакратычная партыя
Сужэнец: Радміла Бэмава
Дзеці: 2 — Яхім, Матаўш
Адукацыя: Карлаў унівэрсытэт, Унівэрсытэт Джонса Гопкінса

Павэл Бэм (па-чэску: Pavel Bém; нарадзіўся 18 ліпеня 1963, Прага) — чэскі палітык, мэр Прагі з 2002 па 2010 год, адзін з найболей уплывовых чэскіх палітыкаў новага пакаленьня.

Доктар Павэл Бэм нарадзіўся 18 ліпеня 1963 году ў Празе (Чэхія). Зьяўляецца лекарам і палітыкам. З 2002 году наступіў на пасаду мэра гораду Прагі і сваю пасаду мэра зацьвердзіў падчас выбараў у кастрычніку 2006 году. Зьяўляецца першым намесьнікам Грамадзянскай Дэмакратычнай партыі.

Навучыньне і лекарская праца

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Павэл Бэм у 1987 годзе скончыў Факультэт агульнай мэдыцыны ў Карлавым унівэрсытэце па спэцыялізацыі псыхіятрыя. Па ёй у 1990 годзе здаў атэстацыю. Далей 2 гады навучаўся ва Ўнівэрсытэце Джонса Гопкінса, у Балтыморы (ЗША) на курсах, накіраваных на палітыку барацьбы супраць наркотыкаў і ў гэтым кірунку прадоўжыў працу пасьля вяртаньня ў Чэхію. У 1994 годзе здаў другі атэстат па спэцыалізацыі «прафіляктыка і лячэньне залежнасьці ад наркотыкаў». Працаваў у псыхіятрычным шпіталі ў супрацьалькагольным аддзяленьні. Потым працаваў вядучым Цэнтру наркатычнай залежнасьці ў Празе.

Прадоўжвае лекарскую працу і падчас свайго ўваходу на палітычную сцэну ў 1995 годзе, дзе на ўраду Чэскай рэспублікі і міністэрству ўнутраных справаў, прадаваў увагу антынаркатычнай палітыцы.

Зьяўляецца членам Грамадзянскай дэмакратычнай партыі. З 1998 году да 2002 працаваў старастаю ў Празе 6, а пасьля павадку ў 2002 годзе быў абраны мэрам Прагі. У 2004 годзе быў абраны намесьнікам кіраўніка Грамадзянскай дэмакратычнай партыі, а з 2006 году зьяўляецца першым намесьнікам кіраўніка партыі.

18 траўня 2007 году ўзыйшоў на найвышэйшую гару сьвету Эвэрэст. Ён стаўся 10-м чэхам у гісторыі ўсхаджэньняў на Эвэрэст (завошта раскрытыкаваўся сярод калегаў і ў друку за пакіданьне паста мэра на два месяцы і прыцягненьне да сабе «нездаровай увагі»).

Жанаты, мае дваіх дзяцей. Валодае ангельскай, нямецкай, гішпанскай, расейскай мовамі. Аўтар навуковых і адмысловых прац у вобласьці псыхіятрыі і наркатычнай залежнасьці. Чалец некалькіх чэскіх і міжнародных экспэртных арганізацыяў. Да ліку яго хобі ставяцца альпінізм, вэлясыпэдны спорт, тэніс, горныя лыжы і падводнае плаваньне, музычныя прыхільнасьці — клясычная музыка, рок, джаз. Асноўным ягоным хоббі зьяўляецца альпінізм. Як альпініст зьбіраецца выканаць неафіцыйную праграму майстэрства «Сем вяршыняў» (Seven Summits), якая прадугледжвае ўзыходжаньне на найвышэйшыя вяршыні кожнага з кантынэнтаў. Зьяўляецца адным з гарачых прыхільнікаў правядзеньня ў Празе Алімпійскіх гульняў у 2016 або 2020 годзе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Павэл Бэмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў