Павукі
Глядзіце таксама: Павук (неадназначнасьць)
| Павукі | |
Павук-бакаход Xysticus | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты |
| Царства | Жывёлы |
| Падцарства | Эўмэтазоі |
| Разьдзел | Двухбакова-сымэтрычныя |
| Падразьдзел | Першаснаротыя |
| Надтып | Ліняючыя |
| Тып | Суставаногія |
| Падтып | Хеліцэравыя |
| Кляса | Павукападобныя |
| Атрад | Павукі |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Araneae | |
Павукі (па-лацінску: Araneae, Aranei) — атрад дыхальных суставаногіх, якія маюць восем ног і хеліцэры зь ікламі, якія выводзяць атруту. Яны зьяўляюцца другім паводле колькасьці вядомымі прадстаўнікамі клясы павукападобныя й займаюць сёмы радок ў агульнай відавай разнастайнасьці сярод усіх іншых групаў арганізмаў[1]. Павуковы арэал уключае ў сябе ўсе кантынэнты акрамя Антарктыды. Па стане на 2008 год па меншай меры вядома зараз 43 678 відаў павукоў[2], а таксама зарэгістравана 109 сем’яў[3].
Анатамічна, павукі адрозьніваюцца ад іншых суставаногіх тым, што звычайныя сэгмэнты цела зьліваюцца ў дзьве тагматы, галавагрудзі і жывата, да якога далучаюцца невялікія, цыліндрычныя ножцы. У адрозьненьне ад казурак, павукі ня маюць антэнаў. Ва ўсіх, акрамя самых прымітыўных групах, павукі маюць найбольш цэнтралізаваную нэрвовую сыстэму сярод усіх суставаногіх, бо ўсе іхныя гангліі зьліваюцца ў адну масу ў галавагрудзямі. У адрозьненьне ад большасьці суставаногіх, павукі ня маюць цягліцаў, разгінаючы свае канцавіны з выкарыстаньнем гідраўлічнага ціску.
Павукі жывуць пераважна на сушы. Вандроўныя зь іх не будуюць сховішчаў, аселыя ж селяцца ў норках і логавах, вядуць пераважна начны лад жыцьця. Іхная актыўнасьць залежыць ад тэмпэратуры і вільготнасьці асяродзьдзя.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sebastin PA & Peter KV (eds.). (2009) Spiders of India. Universities Press/Orient Blackswan. ISBN 978-81-7371-641-6
- ^ Sociable spiders: Come into my parlour. Economist.
- ^ Platnick, Norman I. (2009). The World Spider Catalog, version 9.5. American Museum of Natural History.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Павукі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Павукі на Open Directory Project (анг.)
- Павукі на Encyclopedia of Life (анг.)
- Падборка публікацыяў пра павукоў (укр.)
| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |