Павал Южык
Выгляд
Павал Южык | |
| Дата нараджэньня | 4 (16) сакавіка 1874 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 24 сакавіка 1944 (70 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | маляр, настаўнік |
| Месца працы | |
| Плынь | рэалізм[d] |
Павал Южык (1874—1944) — беларускі грамадзка-культурны дзеяч, мастак.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да Першай сусьветнай вайны скончыў Маладэчанскую настаўніцкую сэмінарыю. Выкладаў на Вялейшчыне. У 1915 годзе працаваў у канцэлярыі Віленскай дырэкцыі народных вучэльняў.
У 1920-я выкладаў маляваньне ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1926 годзе ўвайшоў у склад Віленскага беларускага нацыянальнага камітэту.
Выставы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Менск: 16 сьнежня — 26 сьнежня 2008 году «Ars incognita» — «Невядомае мастацтва» ў Музэі старажытнай беларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук пры акадэмічным Інстытуце этнаграфіі, мастацтвазнаўства і фальклёру. Былі прадстаўленыя творы сямі мастакоў Віленскай мастацкай школы: Сяргей Вішнеўскі, Язэп Драздовіч, Зьміцер Крачкоўскі, Пётра Сергіевіч, Міхась Сеўрук, Васіль Сідаровіч, Павал Южык (4 творы) — 142 творы[1].
- Менск: першая пэрсанальная выстава твораў Паўла Южыка адбылася з 29 студзеня 2009 году ў фальварку «Добрыя Мысьлі». У экспазыцыі былі прадстаўлены дваццаць сем твораў[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Валянціна Аксак. (17 сьнежня 2008) “Ars incognitа” раскрывае таямніцы. Радыё Свабода.
- ↑ Валянціна Аксак. (30 студзеня 2009) Першая выстава забытага мастака з Заходняй Беларусі. Радыё Свабода.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Павал Южык — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў