Перайсьці да зьместу

Павал Ульянка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Ульянка
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 6 красавіка 1979(1979-04-06) (45 гадоў)
Клюбы
Гады Клюб
1996—1998 Аўтазаводзец
1998—2000 РТІ[d]
2000—2001 Саюз Зарэчны[d]
2003—2007 Самара[d]
2007—2008 Галічына[d]
2008—2010 Роўна[d]
2010—2011 Гавэрла[d]
2011—2012 Калеў
2012—2017 Цмокі-Менск

Павал Ульянка (нар. 6 красавіка 1979 году, Менск) — беларускі баскетбаліст. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі, у складзе якой быў капітанам. Амплюа — лёгкі форвард.

Займаўся ў менскай СДЮШАР №10 у трэнэраў Міхаіла Фэймана і Германа Радзюка[1].

Пасьля гуляў за беларускія клюбы «Аўтазаводзец-Джэнці» і РТІ-АЗАА, быў прызэрам чэмпіянату Беларусі.

У 2000 годзе па запрашэньні Алега Кіма перайшоў ў расейскі клюб «Союз» з Зарэчнага, пасьля выступаў пад кіраўніцтвам гэтага трэнэра ў «Хімік-Автадоры» і ЦСК ВПС-Самара. У складзе самарскага клюбу выйграў Кубак выкліку ФІБА ў сэзоне 2006/2007.

З 2007 году выступаў за ўкраінскія клюбы, у складзе «Гавэрлы» з Івана-Франкоўску стаў бронзавым прызэрам чэмпіянату Украіны ў сэзоне 2010/2011.

Па апытаньні газэты «Прессбол» стаў найлепшым баскетбалістам Беларусі 2010 году[2].

У сэзоне 2011/2012 выступаў ў клюбе «Калеў/Крамо» з Таліну, выйграў зь ім чэмпіянат Эстоніі.

У 2012 годзе вярнуўся ў Беларусь[3], выступаў за клюб «Цмокі-Менск», выйграў зь ім па 5 разоў чэмпіянат і Кубак Беларусі.

Гуляў у зборнай Беларусі з 1998 да 2013 году, быў яе капітанам[4].

Скончыў кар’еру ў верасьні 2017 году[5].

  • Чэмпіён Беларусі ў сэзонах 2012/13, 2013/14, 2014/15, 2015/16, 2016/17.
  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі ў сэзоне 1998/99.
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі ў сэзоне 1999/2000.
  • Гулец нацыянальнай каманды Беларусі ў сэзонах 2003—2014, 2016.
  • Уладальнік Кубка Беларусі сэзонаў 2012, 2013, 2014, 2015, 2016.
  • Чэмпіён Эстоніі 2011/12.
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Ўкраіны 2010/11.
  • Уладальнік Кубку выкліка ФІБА 2006/07.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]