Перайсьці да зьместу

Павал Саковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Саковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 траўня 1941(1941-05-24)
Памёр 18 ліпеня 2014(2014-07-18) (73 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Мова беларуская мова
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Саковіч.

Па́вал Па́ўлавіч Сако́віч (24 траўня 1941, Ворша, БССР — 18 ліпеня 2014, Менск, Беларусь) — беларускі пісьменьнік.

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Па сканчэньні сярэдняй школы працаваў на заводзе «Легмаш». У 1960 г. паступіў на гістарычны факультэт БДУ. У студэнцкія гады супрацоўнічаў з рэдакцыямі газэтаў «Знамя юности» і «Чырвоная зьмена». Пасьля вучобы працаваў у рэдакцыі аршанскай газэты «Ленінскі прызыў». Потым служыў у шэрагах Савецкай Арміі.

З 1969 па 1977 рокі — на партыйнай рабоце. Працаваў у Міністэрстве культуры БССР, Белсаўпрофе.

Ужо ў даволі сталым веку, у 1996 годзе, вярнуўся да журналісцкай і літаратурнай дзейнасьці: быў загадчыкам аддзелу часопісу «Полымя», потым перайшоў у «Вожык», дзе працаваў да пэнсіі. Памёр 18 ліпеня 2014 году.

У пэрыядычным друку рэгулярна выступаў з гумарыстычна-сатырычнымі творамі. Аўтар кніг прозы «За матчыным часам»; сатыры і гумару «Калючы сэрпанцін», «Як я жонцы спадабаўся», «Эпіграмы як рэклямы»; паэтычнага зборніку «Мілавіца»; кнігу дзіцячых вершаў «Гром на калясьніцы».

  • Минская область / Авт. текста П. П. Сакович. — Мн. : Беларусь, 1975. — 28, [3] с.
  • Калючы серпанцін: гумар / Павел Саковіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. — 68, [2] с. — (Першая кніга празаіка)
  • Як я жонцы спадабаўся: апавяданні, гумарэскі / Павел Саковіч. — Мінск : Выдавецтва ЦК КПБ, 1983. — 47 с — (Бібліятэка «Вожыка» ; № 3 (159))
  • Эпіграмы як рэкламы: Літ. пародыі. Байкі. Сатыр. мініяцюры / Павел Саковіч. — Мн. : Рэклам.-выд. фірма «Ковчег», 1997. — 71 с.
  • У Чамяроўскай пушчы: Аповесць, апавяданні / Саковіч, П. — Мн. : Юнацтва, 1989. — 204,[2]с.
  • Не моўкне рэха тых гудкоў …: паэма / Павел Саковіч. — Віцебск : Витебская областная типография, 2007. — 39 с.
  • Мілавіца: Вершы / Павел Саковіч. — Мн. : Маст. літ., 1999. — 61, [1] с.
  • Вандроўкі машыніста Міколкі: [зборнік: для малодшага школьнага ўзросту] / Павел Саковіч. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2013. — 109, [1] с.
  • Дуплетам… па паэтах: Эпіграмы. Пародыі / Павел Саковіч. — Мн. : «Маст. літ.», 2002. — 133, [1] с.
  • Гром на калясніцы: Вершы: Для мал. шк. узросту / Павел Саковіч. — Мн. : Юнацтва, 2001. — 38, [2] с.
  • Сарамлівы памідор: вершы, вершаваны каляндар, забаўлянкі-вымаўлянкі, загадкі, смяшынкі-жартаўлінкі: [для малодшага школьнага ўзросту] / Павел Саковіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. — 70, [1] с.
  • Князь-карась: вершы, загадкі, усмешкі-пацешкі, казкі, абразкі, жартаўлінкі, баечкі ў прозе: [для малодшага школьнага ўзросту] / Павел Саковіч. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 94, [1] с.
  • Рэха трывожных гудкоў: паэма і апавяданні / Павел Саковіч. — Мінск : Беларуская Эцыклапедыя, 2014. — 62, [1] с. — (Кніжная паліца школьніка)

Творы, надрукаваныя ў зборніках

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • УП «Мингаз»: 50 лет: 1957―2007 / [В. Е. Корбут и др.]. — Минск : И. П. Логвинов, 2007. — 119 с.
  • Честь превыше смерти: исторические рассказы / Валерий Чудов. — Минск : Четыре четверти, 2012. — 179, [2] с. — (Библиотека Минского городского отделения Союза писателей Беларуси)
  • Пульс навальніц: вершы / Маргарыта Латышкевіч. — Мінск : Четыре четверти, 2012. — 57, [1] с. — (Серыя «Мінскія маладыя галасы»)І жартам, і ўсур’ез: зборнік вершаў / Вольга Сакалова. — Мінск : Народная кніга, 2009. — 99 с.
  • Падарожжа ў свет дзівосаў: [для малодшага школьнага ўзросту / укладальнік П. П. Саковіч. — Мінск : Беларусь, 2013. — 263, [1] с.
  • Арыгінальнае меню: кніга прозы / Міхась Сліва. — Мінск : Кнігазбор, 2016. — 211 с.
  • Чароўныя пацеркі: казкі: [для дзяцей / укладальнік А. С. Масла. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. — 189, [1] с. — (Беларуская аўтарская казка)
  • Пороки и воздаяние: рассказы и эссе / Владимир Дорошевич. — Минск : Четыре четверти, 2014. — 206, [3] с. — (Библиотека Минского городского отделения Союза писателей Беларуси)
  • Сувязь жыццяў: вершы / Яна Явіч. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2011. — 54, [1] с. — (Серыя «Мінскія маладыя галасы»)
  • Нескончаема дней вереница: книга поэзии / Татьяна Бирченко. — Минск : Четыре четверти, 2012. — 90, [1] с. — (Библиотека Минского городского отделения Союза писателей Беларуси)
  • Рукопожатие над Босфором: эссе, дорожные заметки, очерки, стихи / [составитель и автор вступительной статьи М. П. Поздняков. — Минск : Четыре четверти, 2013. — 110, [3] с., [2] л. ил. — (Библиотека Минского городского отделения Союза писателей Беларуси)
  • Гардзей, В. Памяці Паўла Саковіча / В. Гардзей // Літаратура і мастацтва. — 2014. — 25 ліп. — С. 3.
  • Гардей, В. Поэма памяти и боли / В. Гардей // Железнодорожник Белоруссии. — 2007. — 14 апр. — С. 14.
  • Гумарыстычныя далягляды. Віцебшчына // Вожык. — 2011. — № 1. — С. 12-21.
  • Кошикова, В. П. «И будет слово земляков звучать над родною сторонкой…» / В. П. Кошикова // Телеком-экспресс (Орша). — 2007. — 7 нояб. — С. 7.
  • Маляўка, М. Запрашэнне ў краіну Гномландыю / М. Маляўка // Настаўніцкая газэта. — 2014. — 9 студз. — С. 10.
  • Марціновіч, А. Вандроўкі не аднаго Міколкі / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. — 2013. — 27 снеж. — С. 12.
  • Марціновіч, А. З сэрцам ды… з перцам / А. Марціновіч // Народная газета. — 1998. — 21 лют. — С. 4.
  • Сліва, М. Для ўсёй сям’і / М. Сліва // Літаратура і мастацтва. — 2013. — 26 ліп. — С. 4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]