Перайсьці да зьместу

Павал Праўн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Праўн
польск. Paweł Praun
18361910
Месца нараджэньня
Прыналежнасьць Сьцяг краіны або тэрыторыі Аўстра-Вугоршчына
Узнагароды ордэн Жалезнай кароны 3-й ступені

Павал Праўн (па-польску: Paweł Praun; 1836—1910) — кіраўнік пажарнай службы у Львове. Ён прапрацаваў у гэтай пасадзе да сваёй адстаўкі 21 студзеня 1906 году[1] (дэ-факта да красавіка, калі на яё заступіў д-р Зыгмунт Рігэр)[2].

Нарадзіўся ў в. Каралёўка недалёка ад Ляжайску (цяпер горад у Падкарпацкім ваяводзтве, Польшча). Вывучаў сапёрную (акадэмія ў Тульну) й пажарную (Бэрлін, Майнц) справы[3]. Прайшоў вайсковую службу, прымаў удзел ў аўстра-італа-францускай вайне (1859). Капітан інжынерных войскаў[3]. Узнагароджаны ордэнам Жалезнай кароны 3-й ступені. Шляхціц[4].

У 1864 годзе праз сьмяротную траўму, атрыманую пры ліквідацыі пажару, загінуў Эйтэльбэргер, кіраўнік львоўскай пажарнай брыгады, якая абслугоўвала пажарныя помпы. Павал Праўн стаў ягоным наступнікам[3]. 15 лістапада 1867 году ў Аўстра-Вугоршчыне быў прыняты закон аб добраахвотных таварыствах. Ён паўплываў на фармаваньне сыстэмы дзяржаўнага кіраваньня пажарнай аховы на тэрыторыі Галічыны. Ў адпаведнасьці з законам Праўн ініцыюваў стварэньне Зьвязу добраахвотных пажарных Галічыны і Ладамэрыі (1875 год). Геты зьвяз стаў першым на ўкраінскай тэрыторыі цэнтрам пажарных добраахвотнікаў[5].

У 1886 годзе Праўн узначаліў краёвыя курсы пажарнай справы[6]. Ўласным коштам выдаў аб'ёмны дапаможнік «Praktyczne wskazówki urządzania straży ogniowej i gaszenia pożarów») (1869)[7].

Праўн таксама быў чальцам часовага арганізацыйнага камітэту польскага Таварыства гімнастычнага «Сокал» (статут зацьверджаны 7 лютага 1867 году)[8].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]