Перайсьці да зьместу

Павал Малышэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Малышэвіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1821
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыст, паэт

Павал Паўлавіч Малышэвіч (1821, в. Багон, Гарадзенская губэрня, Літоўскае генерал-губэрнатарства, Расейская імпэрыя — ?) — беларускі публіцыст, паэт, крытык.

Нарадзіўся ў 1821 годзе ў в. Багон Гарадзенскай губэрні Літоўскага генерал-губэрнатарства (цяпер — Сьвіслацкі раён Гарадзенскай вобласьці).

У 1833—1837 гадох вучыўся ў Слонімскай павятовай вучэльні. У пачатку 1850-х гадоў пераехаў у фальварак Падгор’е на Меншчыне. Працаваў у Менскім губэрнскім праўленьні, з 1860 году — рэдактар газэты «Минские губернские ведомости» і адначасова начальнік газэтнага стала. 3 1863 году — міравы пасрэднік па Навагрудзкім павеце. Пасьля паўстаньня 1863—1864 гадоў звольнены з пасады і, паводле некаторых зьвестак, сасланы ў Арэнбург.

Пісаў на польскай і маскальскай мовах. Аўтар рамантычнай паэмы «Сьпеў зорцы» (на польскай мове), артыкулаў і карэспандэнцый праграмадска-культурнае жыцьце Менску. Зрабіў апісаньне абразоў катэдральнага касьцёлу ў Менску (1854).

Адзін зь першых выступіў у друку ў абарону беларускай мовы, зьмясціў водгук на «Гапона» і «Вечарніцы» В. Дунін-Марцінкевіча (1855), заклікаў інтэлігенцыю Меншчыны да актыўнага вывучэньня роднага краю[1]. Сябраваў і перапісваўся з беларускім паэтам У. Сыракомлем.

  1. ^ Минские губернские ведомости. 1860. № 27
  • Малышэвіч Павел Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск, БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.