Павал Ляхновіч
| Павал Ляхновіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 студзеня 1997[1] (29 гадоў) | |
| Рост | 181 см | |
| Вага | 73 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2016 | БАТЭ | 0 (0) |
| 2016 | → Смалявічы | 1 (0) |
| 2017 | Дняпро Магілёў | 3 (1) |
| 2017 | Крумкачы | 1 (0) |
| 2018 | Андэрдог | 14 (0) |
| 2018 | Смаргонь | 13 (0) |
| 2019 | Нёманец | 13 (0) |
| 2019—2020 | Ашмяны-БДУФК | 16 (0) |
| 2020 | Вікторыя | 9 (1) |
| 2021 | Смалявічы | 15 (4) |
| 2022 | Асіпавічы | 23 (1) |
| 2023 | Крумкачы | 7 (1) |
Павал Ляхновіч (нар. 7 студзеня 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец менскай футбольнай школы «Фартуна». Першым трэнэрам футбаліста быў Сяргей Раманоўскі. З 2015 году пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У ліпені 2016 году перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[3], з сакавіка па жнівень 2017 году быў гульцом менскага «Промня», але ў гэтых клюбах рэдка зьяўляўся на полі. У жніўні 2017 году ўвайшоў у склад «Крумкачоў», дзе спачатку выступаў за дубль, а пазьней стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 28 кастрычніка 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Слуцку» (0:2). У пачатку 2018 году «Крумкачы» ня былі дапушчаны да ўдзелу ў Найвышэйшай лізе.
У красавіку 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Чысьць»[4]. У жніўні 2018 году перайшоў у клюб «Смаргонь»[5]. У першай палове 2019 году выступаў за клюб «Узда»[6]. У жніўні 2019 году перайшоў у «Ашмяны-БДУФК»[7]. Разам з гэтым клюбам выйшаў у Першую лігу, дзе пачаў сэзон 2020 году, а другую ягоную палову правёў у мар’інагорскай «Вікторыі».
У красавіку 2021 году далучыўся да «Смалявічаў» з Другой лігі, а ў сакавіку 2022 году стаў гульцом «Асіпавічаў»[8]. У сакавіку 2023 году далучыўся да складу «Крумкачоў»[9], дзе гуляў да жніўня 2023 году[10].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Прамень | 2017 | Першая ліга | 3 | 1 |
| Крумкачы | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 | |
| Чысьць | 2018 | Першая ліга | 14 | 0 |
| Смаргонь | 13 | 0 | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Pavel Lyakhnovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/pavel_liakhnovich/
- ↑ Комлев и Ляхнович стали игроками "Смолевичей-СТИ"
- ↑ «Чисть» подписала соглашения с Рочевым и еще 8-ю новичками и продлила контракты с 13-ю игроками (рас.)
- ↑ Три игрока пополнили состав «Сморгони» (рас.)
- ↑ «Узда». Информация о команде — 29-й чемпионат Беларуси (2019) (рас.)
- ↑ Ляхнович сменил «Узду» на «Ошмяны-БГУФК» (рас.)
- ↑ Кто еще фавориты Д2, звездные дебютанты, усиление "Осиповичей" и "Молодечно-2018" (+ таблица трансферов)
- ↑ Бушма не с "Макслайном", а с "Крумкачамi". Трио "воронов" для "Жодино-Южного". И любопытные легионеры "Арсенала" (рас.) Праверана 2023-04-01 г.
- ↑ "Крумкачы" расстались с полузащитником Ляхновичем (рас.) Праверана 2023-08-26 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў (2019)
- Футбалісты клюбу «Крумкачы» Менск
- Футбалісты клюбу «Андэрдог» Чысьць
- Футбалісты клюбу «Смаргонь»
- Футбалісты клюбу «Ўзда»
- Футбалісты клюбу «Ашмяны»-БДУФК
- Футбалісты клюбу «Вікторыя» Мар’іна Горка
- Футбалісты клюбу «Асіпавічы»
- Беларускія футбалісты