ПТБ-3
ПТБ-3 (па-польску: TVP3) — польскае тэлебачаньне. Галоўны ўласьнік — польская дзяржава. Вяшчае на ўсю Польшчу. Усе перадачы на польскае мове, але раз на тыдзень маецца перадача на беларускае мове. Вяшчае мастацкія карціны, забавы, навіны.
Мова вяшчаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аснова для вяшчаньня для ПТБ-3 — польская мова. Яна прыблізна займае 99% часу вяшчаньня. У Падляскім ваяводзтве ПТБ-3 мае перадачы на мовах меншасьцяў:
- беларусы
- жэмойты
- ўкраінцы.
Беларуская мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
ПТБ-3 у Беластоку і Падляскім ваяводзтве мае перадачу для беларусаў на беларускае мове. Яе назва Беларускі тыдзень[a]. Перадача доўжыцца амаль 20 хвілін. У ёй расказваецца пра жыцьцё беларусаў Падляшша. Аснова для перадачаў — беларускія культурныя падзеі.
Жэмойцкая мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Жэмойцкая мова перадаецца раз на тыдзень. Перадача мае назву Жэмойцкая панарама[b]. На ёй расказваецца пра культурнае жыцьцё жэмойтаў Падляшша, асабліва ў мястэчку Сейны. Час перадачы прыблізна 10 хвілін.
Украінская мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Украінская мова перадаецца раз на тыдзень. Перадача мае назву Украінскі перагляд[c]. На ёй расказваецца пра культурнае жыцьцё ўкраінцаў Падляшша, асабліва паўднёвае часткі Падляскага ваяводзтва. Час перадачы прыблізна 15 хвілін.
Даходы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
ПТБ-3 мае грашовую падтрымку ад польскае дзяржавы. Асаблівасьць ПТБ-3 — адсутнасьць платнае рэклямы, бо аснова даходаў грошы са скарбу краіны.