Перайсьці да зьместу

Одра Мэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Одра Мэй
Audra Mae
Дата нараджэньня 20 лютага 1984(1984-02-20)[1] (41 год)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Сьцяг ЗША ЗША
Прафэсія сьпявачка, кампазытар
Гады дзейнасьці 2009 — дагэтуль
Жанры фолк рок, кантры, амэрыкана, EDM
Інструмэнты гітара, фартэпіяна
Гурты Almighty Sound
Супрацоўніцтва The All-American Rejects, Avicii, Burt Bacharach, Jon Bellion, Deana Carter, Kelly Clarkson, Celine Dion, Miranda Lambert, Carrie Underwood
Лэйблы Warner/Chappell, Side One Dummy Records
Сайт Audra Mae Music

Одра Мэй (па-ангельску: Audra Mae) — амэрыканская сьпявачка і кампазытар.

Нарадзілася 20 лютага 1984 году ў Аклагома-Сіці (ЗША). Па лініі маці — праўнучатая пляменьніца славутай амэрыканскай сьпявачкі і актрысы Джудзі Гарлэнд[2]. Юнацкія гады правяла ў мясцовых тэатрах і касьцюмерных[3]. Удзельнічала ў мясцовых конкурсах талентаў. У 19-гадовым узросьце была выключаная з унівэрсытэту за тое, што прапускала заняткі з-за захапленьня напісаньнем песень[4]. У 2004 годзе з 20 далярамі ў кішэні[4] пераехала ў Лос-Анджэлес (Каліфорнія), дзе жыве дагэтуль[2].

Распачала пісаць песьні ва ўзросьце 17 гадоў[4]. З 2006 году пісала штогод каля ста песень[5].

Першы прафэсійны кантракт падпісала ў 2009 годзе з кампаніяй «Warner Chappell». Напісаная ёй песьня «Who I Was Born To Be» («Кім мне было наканавана стаць») была адзінай арыгінальнай песьняй на шматплацінавым альбоме папулярнай шкоцкай сьпявачкі Сьюзан Бойл «I Dreamed A Dream». У 2010 годзе падпісала кантракт зь незалежнай музычнай выдавецкай кампаніяй «Side One Dummy Records», якая выдала першы альбом сьпявачкі «The Happiest Lamb» («Найшчасьлівейшае ягня»)[3].

Выдадзены разам з групай The Almighty Sound у 2012 годзе і сусьветна вядомай кантры—сьпявачкай Дзінай Картэр у якасьці прадусара альбом «Audra Mae and the Almighty Sound» («Одра Мэй і Наймагутнейшы Гук») азначыў новы кірунак у творчасьці сьпявачкі[3]. Дзьве песьні Мэй выканала Сэлін Дыён на сваім альбоме «Loved Me Back to Life» («Каханьнем вярнуў мяне да жыцьця»)[5].

Музыка Мэй гучыць у вядомых амэрыканскіх сэрыялах «Sons of Anarchy» («Сыны анархіі»), «The Good Wife» («Добрая жонка») і «CSI» («Месца злачынства»)[3]. Сусьветную славутасьць Мэй прынесла супрацоўніцтва з дыджэям Авічы (Аvicii) і, ў асаблівасьці, песьня Ніны Сымон «Feeling Good» («Файна»), якая была выкарыстана ў рэкляме кампаніі Volvo.

« Яе спалучэньне мяккіх, уразьлівых, спавядальных тэкстаў зь дзерзкай позай нагадвае дзіваў з іншай эры: ад Долі Партан да Лінды Ронстадт. »

—Шана Наёмі Крохмал[5]

.

Дыскаграфія (студыйныя альбомы)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Год выданьня Альбом Прафэсійны рэйтынг AllMusic
2009 Haunt EP [6][7] 0 з 5 зорак
2010 The Happiest Lamb («Найшчасьлівейшае ягня») [8][9] 4 з 5 зорак
2012 Audra Mae & the Almighty Sound («Одра Мэй і Наймагутнейшы Гук») [10][11] 4 з 5 зорак

Найбольш вядомыя песьні

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 2012 — «The Real Thing» («Тое, што трэба») [12]
  • 2013 — «Addicted to You» («Не магу без цябе») (разам з дыджэям Avicii)[13]
  • 2015 — «Feeling Good» («Файна») (разам з дыджэям Avicii)[14]
  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. 1 2 Audra Mae (вэб-сайт) All Music Праверана 21 сакавіка 2016 г.
  3. 1 2 3 4 Біяграфія Одры Мэй Facebook Праверана 21 сакавіка 2016 г.
  4. 1 2 3 Audra Mae (вэб-сайт) Famous Birthdays Праверана 21 сакавіка 2016 г.
  5. 1 2 3 Shana Naomi Krochmal (25 сакавіка 2014) Just Like Judy Out Magazine Праверана 21 сакавіка 2016 г.
  6. Старонка EP на Allmusic.com Праверана 21 сакавіка 2016 г.
  7. Увесь EP на YouTube Праверана 21 сакавіка 2016 г.
  8. Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 21 сакавіка 2016 г.
  9. Увесь альбом на YouTube Праверана 21 сакавіка 2016 г.
  10. Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 21 сакавіка 2016 г.
  11. Увесь альбом на YouTube Праверана 21 сакавіка 2016 г.
  12. Відэа песьні на сайце YouTube
  13. Відэа песьні на сайце YouTube
  14. Відэа песьні на сайце YouTube

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]