Нікі Дэлоач

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нікі Дэлоач
Nikki DeLoach
Nikki DeLoach.jpg
Нікі Дэлоач, кастрычнік 2012 году
Імя пры нараджэньні Эшлі Ніколь Дэлоач
Ashlee Nicole DeLoach
Дата нараджэньня 9 верасьня 1979 (39 гадоў)
Месца нараджэньня Вэйкрос, Джорджыя
Прафэсія акторка, сьпявачка
Кар’ера 1991 — цяпер
IMDb ID 0217645

Ні́кі Дэло́ач (па-ангельску: Nikki DeLoach, поўнае імя — Э́шлі Ніко́ль Дэло́ач, па-ангельску: Ashlee Nicole DeLoach; нарадзілася 9 верасьня 1979 году, Вэйкрос, Джорджыя, ЗША) — амэрыканская акторка, сьпявачка.

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эшлі Ніколь Дэлоач нарадзілася 9 верасьня 1979 году ў мястэчку Вэйкрос, штат Джорджыя, ЗША. Бацька — працаўнік на розных прадпрыемствах з дрэваапрацоўкі, грузаперавозкі і сельскай гаспадаркі, маці — наглядчык.[1] Нікі мае малодшых брата і сястру.

Яе першым публічным выступам быў удзел у штогадовым шоў талентаў у сярэдняй школе «Пірс Каўнці» ў маленькім мястэчку Блэкшыр, штат Джорджыя. У гэтым жа мястэчку і прайшло яе дзяцінства.

Будучы дзіцём, Нікі Дэлоач актыўна ўдзельнічала ў тэатралізаваным сьвеце, выйграючы шматлікія дзяржаўныя і нацыянальныя тытулы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 12 гадоў Нікі стала ўдзельніцай шоў «Новы Клюб Мікі-Маўса» разам з Джастынам Тымбэрлейкам, Крыстынай Агілерай, Брытні Сьпірс і Раянам Госьлінгам. У той жа час яна выконвала ролі ў тэлевізійных сэрыялах «Смарагдавая бухта» (1994) і «Няшчасьце любіць кампанію» (1995). Калі «Клюб Мікі-Маўса» быў скасаваны ў 1996 годзе, Дэлоач вярнулася да сваёй сярэдняй школы. Неўзабаве яна разам з бабуляй пераехала ў Лос-Анджэлес, каб працягнуць акторскую кар’еру. Свае першыя ролі ў кіно Нікі Дэлоач згуляла ў 1997 годзе ў стужках «Паўночны стралок» і «Вандроўнік». У тым жа годзе яна згуляла ролю ў адной з сэрыяў тэлесэрыялу «Ўокер, тэхаскі рэйнджар».

У 1998 годзе Нікі Дэлоач стала ўдзельніцай дзявочага поп-гурту «Innosense». Мэнэджарам гурту была маці Джастына Тымбэрлейка, Лін Гарлэс. Некаторы час адной з удзельніц гурту была Брытні Сьпірс. Гурт «Innosense» згуляў эпізадычную ролю ў фільме «Воля выпадку» (2001). Пасьля сыходу з гурту Дэлоач засяродзілася на акторскай рабоце. З 2004 году яна здымалася пераважна ў тэлесэрыялах, найвядомейшымі зь якіх зьяўляюцца «Месца злачынства: Нью-Ёрк», «Дэтэктыў Раш», «Дні нашага жыцьця».

У 2006 годзе Дэлоач згуляла галоўную ролю кампутарнага аналітыка Гоўп Кэсыдзі ў фільме «Сетка 2.0», які зьяўляецца працягам трылеру «Сетка» (1995).

На працягу 2008—2010 гадоў Нікі Дэлоач згуляла некалькі эпізадычных роляў у кіно, а таксама галоўную ролю ў фільме жахаў «Маскарад» (2010).

У 2011 годзе Дэлоач зьнялася ў францускай камэдыі «Галіву» з Флярэнс Фарэсьці і Жамэлем Дэбузам.

Таксама з 2011 году Нікі гуляе адну з галоўных роляў у сэрыяле «Нязграбная» на канале MTV.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 2009 году Нікі Дэлоач выйшла замуж за Раяна Гудэла, які быў удзельнікам поп-гурту «Take 5».[1]

Вясной 2012 году Дэлоач завяршыла навучаньне, атрымаўшы навуковую ступень у галіне псыхалёгіі і ангельскай мовы ў Мэрылэндзкім унівэрсытэце.

Нікі Дэлоач супрацоўнічае з арганізацыямі, якія змагаюцца за паляпшэньне дзяржаўнай адукацыі.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіно[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1997Паўночны стралок / Gunfighter's Moon — Крыстэн Ярнэл
  • 1997 — Вандроўнік / Traveller — Кэйт
  • 2001 — Воля выпадку / Longshot — удзельніца гурту Innosense
  • 2006Сетка 2.0 / The Net 2.0 — Гоўп Кэсыдзі
  • 2008 — Хлопцам гэта падабаецца / The House Bunny — высокая бляндынка
  • 2008Амэрыканская казка / An American Carol — Лілі
  • 2010 — Маскарад / Maskerade — Джэніфэр
  • 2010 — Урокі палёту / Flying Lessons — Міла
  • 2010 — Рака-пытаньне / The River Why — маладая мама
  • 2010 — Працэс / The Trial — Міндзі
  • 2010 — Каханьне ды іншыя лекі / Love and Other Drugs — Крысьці
  • 2011 — Адказы ні да чаго / Answers to Nothing — Джорджыя
  • 2011 — Галіву / Hollywoo — Джэніфэр Маршал
  • 2012 — Д’ябал у дэталях / The Devil's in the Details — Клэр
  • 2012 — Крывавы Месяц / Blood Moon (кароткамэтражны) — Мэлінда

Тэлебачаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1994 — Смарагдавая бухта / Emerald Cove (тэлесэрыял) — Анджэла Малой
  • 1995 — Няшчасьце любіць кампанію / Misery Loves Company (тэлесэрыял) — Трэйсі
  • 1996 — Ніколі не здавайся / Never Give Up: The Jimmy V Story (тэлефільм)
  • 1997Ўокер, тэхаскі рэйнджар / Walker, Texas Ranger (тэлесэрыял) — Джэсыка Кэртыс
  • 20042005 — Паўночны бераг / North Shore (тэлесэрыял) — Мары Жан Бэванс
  • 2005 — Аснова для жыцьця / Grounded for Life (тэлесэрыял) — Крысі
  • 2006 — Неспадзяванае шчасьце / Windfall (тэлесэрыял) — Сані ван Гатэм
  • 2006 — Месца злачынства: Нью-Ёрк / CSI: NY (тэлесэрыял) — Лорэлай Дэніс
  • 2007 — Сабакі на службе ў закона / Law Dogs (тэлефільм) — афіцэр Бэт Джайлз
  • 2007 — Дэтэктыў Раш / Cold Case (тэлесэрыял) — Тэсі Бартрэм
  • 20072009 — Дні нашага жыцьця / Days of Our Lives (тэлесэрыял) — Брэнда
  • 2008 — Бязь сьледу / Without a Trace (тэлесэрыял) — Лэйсі Моран
  • 2011 — Абаронцы / The Defenders (тэлесэрыял) — Аманда
  • 2011 — Сьвятлафор / Traffic Light (тэлесэрыял) — Аліша
  • 2012 — Двайнік / Ringer (тэлесэрыял) — Шэйлін Брыгс
  • 2011 — цяпер — Нязграбная / Awkward (тэлесэрыял) — Лэйсі Гамільтан
  • 2012 — Залатыя Каляды 3 / A Golden Christmas 3 (тэлефільм) — Джулія

Музычная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нікі Дэлоач была ўдзельніцай поп-гурту «Innosense» (1997—2003).

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сынглы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Wherever You Are (1998)
  • Say No More (2000)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Біяграфія Нікі Дэлоач. IMDbПраверана 2013-02-28 г.(анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Нікі Дэлоачсховішча мультымэдыйных матэрыялаў