Крыстына Агілера
Крыстына Агілера | |
Крыстына Марыя Агілера | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 18 сьнежня 1980 (40 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Нью-Ёрк, ЗША |
Грамадзянства | ЗША |
Прафэсія | музыка, аўтар песень, акторка, танцаўшчыца, прадусар |
Псэўданімы | Xtina (X-Tina) і Baby Jane |
Жанры | поп, R&B, соўл |
Інструмэнты | вакал |
Псэўданімы | Xtina (X-Tina) і Baby Jane |
Лэйблы | RCA Records |
Бацька | Фаўста Хавіер Агілера |
Дзеці | Макс Брэтмэн і Summer Rain Rutler[d] |
Узнагароды | |
Сайт | http://christinaaguilera.com/ |
Подпіс | ![]() |
Крыстына Марыя Агілера (па-ангельску: Christina María Aguilera; нарадзілася 18 сьнежня 1980 году, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканская поп-сьпявачка, аўтарка песьняў, прадусар і акторка. На рахунку сьпявачкі дзясяткі мільёнаў асобнікаў прададзеных альбомаў. У ейнай скарбонцы маецца велізарная колькасьць узнагарод, сярод якіх 4 статуэткі «Грэмі», «Latin Grammy Awards», а таксама 2 намінацыі на «Залаты Глёбус». Зьяўляецца паслом добрай волі ААН.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыстына Агілера нарадзілася 18 сьнежня 1980 году ў сям’і Джыма Агілеры, вайскоўца эквадорскага паходжаньня, і Шэлі Агілеры, ірляндзкай прафэсійнай скрыпачкі й піяністкі. Крыстына вырасла са сваімі братамі й сёстрамі ва Ўэксфардзе, Пэнсыльванія, і яна з малецтва ведала, што хацела быць выканаўцам. Ейная кар’ера сьпявачкі пачалася, калі яна пачала выступаць у шоў талентаў сваёй школы. Агілера ўзяла ўдзел у тэлевізійным шоў «Пошук зорак», дзе дарэчы выступала таксама й Брытні Сьпірс, а таксама здымалася на нацыянальным тэлэачаньні. Таксама дзяўчына выступала перад жывой аўдыторыяй, калі сьпявала нацыянальны гімн на адной з гульняў хакейнага клюбу «Пітсбург Пінгвінз».
Ва ўзросьце дванаццаці гадоў Крыстына брала ўдзел у тэлешоў «Клюб Мікі Маўса», дзе таксама ўдзельнічалі такія будучыя зоркі, як Брытні Сьпірс, Кэры Расэл і Джастын Тымбэрлэйк. Пасьля свайго двухгадовага знаходжаньня на праекце, Крыстына зьехала ў Японію ў 1998 годзе, дзе запісалася дуэтам зь японскай зоркай Кейза Наканішы, а пазьней гастралявала па Японіі. Ейны наступны публічны выступ адбыўся на фэстывалі ў Трансыльваніі, далучыўшыся да Шэрыл Кроў і Даяны Рос.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыстына Агілера — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў