Няўдалая дзяржава
Гэты артыкул у цяперашні момант актыўна рэдагуецца ўдзельнікам Яська-гаспадар з-пад Вільні (гутаркі). Калі ласка, ня ўносьце ў яго ніякіх зьменаў, пакуль ня зьнікне гэтае паведамленьне. У адваротным выпадку могуць узьнікнуць канфлікты рэдагаваньня. Гэтае папярэджаньне ўсталяванае 27 жніўня 2024 і ня мусіць прадухіляць артыкул ад рэдагаваньня больш за двое сутак. Для пазначэньня даты ўсталяваньня папярэджаньня выкарыстоўвайце канструкцыю {{падстаноўка:Р}}. |
Няўда́лая дзяржава — дзяржава, якая няздольная выконваць дзьве асноўныя функцыі кіраваньня — яна ня можа выконваць нормы міжнароднага права і ня можа ахоўваць нацыянальныя межы[1].
Прыклады няўдалых дзяржаў: Гаіці, Емэн, Самалі, Аўганістан, Судан, Паўднёвы Судан, Сырыя, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, ЦАР[2].
Сам тэрмін зьявіўся ў 1990х для апісаньня сытуацыі ў Самалі, дзе ўладзе не ўдалося стабілізаваць сытуацыю ўнутры краіны, прыводзячы да росквіту тэрарызму і нават захопу тэрыторыі Самалі тэрарыстычнымі арганізацыямі (найбольш адмэтная арганізацыя — радыкальна ісламісцкая Аш-Шабаб).
У 21 веку прапаноўваліся розныя статыстычныя дадзеныя для ацэнкі пасьпяховасьці дзяржаў. У 2023 годзе Фонд міру вызначыў 12 такіх дзяржаў водле Індэксу недзеяздольнасьці дзяржаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Failed state/Няўдалая дзяржава, слоўнік Britannica (анг.) Праверана 27 жніўня 2024 г.
- ^ World Population Review — Няўдалыя дзяржавы станам на 2022 (анг.) Праверана 27 жніўня 2024 г.