Нятупа (прыток Росі)
Выгляд
| Нятупа | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Мсьцібава |
| Вусьце | Рось |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Ваўкавыскі раён |
| Даўжыня | 11 км |
Нятупа, Гнезна — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Росі (басэйн Нёману). Цячэ ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 11 км[1]. Плошча вадазбору 285 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4‰.
На рацэ стаяць гістарычныя мястэчкі Мсьцібаў і Гнезна.
Пачынаецца пры сутоках рэк Навумцы і Пікарцу каля вёскі Мсьцібава, упадае ў Рось на паўночны ўсход ад вёскі Цімахоў. Цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша.