Нямецкі сабор
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Нямецкі сабор (ням. Deutscher Dom) — сабор у бэрлінскім раёне Мітэ, на пляцы Жандармэнмаркт, адна са славутасьцяў гораду. «Нямецкі сабор» у вузкім сэнсе — назва пабудаванай у 1780—1785 гг. купальнай вежы над Нямецкай царквой, якая, зрэшты, ніколі не выконвала сакральных функцый, а ў шырокім сэнсе — назва ўсяго архітэктурнага комплексу Нямецкай царквы і купальнай вежы.
Нямецкая царква ў стылі барока была пабудавана ў 1701—1708 гг. па праекце Мартына Грунбэрга на швайцарскіх могілках лютэранскай абшчыны бэрлінскага Фрыдрыхштату.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нямецкі сабор — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў