Перайсьці да зьместу

Нова-Горыца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нова-Горыца
славен. Nova Gorica
Нова-Горыца
Дата заснаваньня: 1947
Краіна: Славенія
рэгіён: Goriška
абшчына: Нова-Горыца
Галава: Matej Arčon[1]
Плошча: 309 км² [2]
Вышыня: 93 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 13 852 чал. (2006)
шчыльнасьць: 44,83 чал./км² (2006)
аглямэрацыя: 32 763 чал. (2002)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 5000
Нумарны знак: GO
Геаграфічныя каардынаты: 45°58′0″ пн. ш. 13°39′0″ у. д. / 45.96667° пн. ш. 13.65° у. д. / 45.96667; 13.65Каардынаты: 45°58′0″ пн. ш. 13°39′0″ у. д. / 45.96667° пн. ш. 13.65° у. д. / 45.96667; 13.65
Нова-Горыца на мапе Славеніі
Нова-Горыца
Нова-Горыца
Нова-Горыца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.nova-gorica.si/

Нова-Горыца (па-славенску: Nova Gorica) — горад у заходняй частцы Славеніі, на мяжы з Італіяй. Разьмешчаны на рацэ Соча. Насельніцтва горада — 13 491 чалавек па дадзеных перапісу 2002 г, 13 852 чалавек па дадзеных на 2006 год. Насельніцтва Нова Горыцы з прыгарадамі складае каля 20 000 чалавек, а насельніцтва ўсяго раёну — 35 640.

Паходзаньне назвы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назву Nova Gorica можна растлумачыць як "Новая Gorizia", але слова "горыца" славянскага паходжаньня. У паўсядзённай камунікацыі горад клічуць проста "Горыца", але італьянская частка звычайна завецца Старой Горыцай (па-славенску: Stara Gorica), што адбіваецца на аўтамабільных знаках - У Славені GO (абазначае "Горыца") ды назве футбольнага клюбу ND Gorica. Само слова "Горыца" ў славенскай мове - памяншальнае ад слова "гара". У старажытнай славенскай мове яно таксама абазначала "вінаграднік". Гэта распаўсюджаны тапонім у Славеніі ды іншых краінах, дзе жывуць славенцы.

У лютым 1947 году Італія ды Югаславія падпісалі Парыскую мірную дамову, паводле якой большасьць тэрыторыі Італьянскай правінцыі Gorizia, населенай славенцамі, перайшла да Югаславіі. Горыца засталася італьянскім горадам. Улады сацыялістычнай Славеніі вырашылі пабудаваць каля мяжы горад Новую Горыцу. Першыя планы распрацаваныя напрыканцы 1947 году, будаўніцтва пачалося ў пачатку наступнага году. Фармальна горад стаў муніцыпальным цэнтрам у 1952 годзе, у мяжу горада уключаныя старыя паселішчы ў якасьці прыгарадаў (Salcano, Kromberk, Valdirose). Забудова працягвалася да пачатку 1980-х, пасьля чаго прыгарады зноў атрымалі статус асобных населеных пунктаў. Гэта было сымбалічным дзеяннем, простай фармальнасьцю, якая паўплывала на статыстыку насельніцтва. Новая Горыца выйшла са спісу 10 самых вялікіх гарадоў Славеніі. Аглямэрацыя застаецца другой паводле велічыні ў заходняй Славеніі.

Культура ды адукацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У паыгарадзе Valdirose маецца ўнівэрсытэт, адзін з чатырох нацыянальных тэатраў краіны. У замку Kromberk разьмяшчаецца местачковы музэй.

  • Boris Kalin (1905—1975) — славенскі скульптар, правадзейны сябра Славенскай акадэміі навук.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нова-Горыцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Župan - Mestna občina Nova Gorica Копія з web.archive.org (слав.)
  2. ^ Population Census results (Вынікі перапісу пасельніцтва 2002 году)