Клягенфурт-ам-Вёртэрзээ
Клягенфурт-ам-Вёртэрзээ | |||||
ням. Klagenfurt am Wörthersee | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1193 | ||||
Горад з: | 1246 | ||||
Краіна: | Аўстрыя | ||||
Кіраўнік: | Christian Scheider[d] | ||||
Плошча: | 120,11 км² | ||||
Вышыня: | 451 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 94 796 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 789,24 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +43 463 | ||||
Паштовы індэкс: | 9020 | ||||
Нумарны знак: | K | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°37′0″ пн. ш. 14°18′0″ у. д. / 46.61667° пн. ш. 14.3° у. д.Каардынаты: 46°37′0″ пн. ш. 14°18′0″ у. д. / 46.61667° пн. ш. 14.3° у. д. | ||||
Клягенфурт-ам-Вёртэрзээ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.klagenfurt.at/ |
Клягенфурт-ам-Вёртэрзээ (па-нямецку: Klagenfurt am Wörthersee, па-баварску: Klångfurt am Werthasee, па-славенску: Celovec ob Vrbskem jezeru — Цэлавец на Вербавым возеры) — горад на поўдні Аўстрыі, цэнтар фэдэральнай зямлі Карынтыі. У цяперашні момант колькасьць жыхароў Клягэнфурту перавышае 92 тысячы чалавек, зь іх больш за 1700 — карынтыйскія славенцы.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад разьмешчаны на рацэ Глян у альпійскай даліне Дравы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна зь легендай горад заснаваў герцаг Карынтыі Гэрман Спангайм. Першыя згадкі пра населены пункт Форум-Клягенвурт належаць да 1193—1199 гадоў. У 1246—1252 гадох Клягенфурт атрымаў гарадзкія правы і хутка зрабіўся адным з найвялікшых гарадоў Карынтыйскага герцагства, а пазьней — ягонай сталіцай.
Аднак на гэтым месцы таксама знаходзіўся рымскі горад Вірунум.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярод славутасьцяў Клягенфурту найбольшае значэньне мае стары горад з сваім цэнтральным пляцам Альтэр-Пляц, фантан у выглядзе цмока Ліндвурм-Брунэн, а таксама возера Вёртэрзээ, якое лічыцца самым цёплым сярод альпійскіх азёр. Недялёка ад Клягенфурту знаходзіцца адзін з найпрыгажэйшых замкаў Аўстрыі Гохастэрвіц.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У горадзе разьмяшчаецца ўнівэрсытэт Клягенфурту.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка (ням.)
- Інфармацыя для турыстаў
- Марыя-Ларэта (ням.)