Нова-Басану
| Нова-Басану | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Бразылія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Штат | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 563 ± 1 м | ||||
| Каардынаты | 28°43′26″ пд. ш. 51°42′18″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Этнахаронімы | bassanense і bassanense | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 54 | ||||
| Сайт | novabassano.rs.gov.br | ||||
| Нова-Басану на мапе Бразыліі Нова-Басану | |||||
Но́ва-Баса́ну (па-партугальску: Nova Bassano) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала блізу 10 тысяч чалавек[2]. Горад мае адзін з самых высокіх індэксаў разьвіцьця чалавечага патэнцыялу ў штаце. У Нова-Басану працуюць прадпрыемствы мэталюргічнай скіраванасьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нова-Басану быў закладзены італьянскімі імігрантамі каля 1890 году. Сярод іх быў айцец Пэдру Антонію Кальбачыні, каталіцкі сьвятар, які лічыцца поруч з сваімі паплечнікамі заснавальнікам гораду[3]. У тыя часы места атрымала назоў Басану ў гонар аб нявялічкім італьянскім месьце Басана-дэль-Грапа ў правінцыі Вічэнца, зь якой паходзілі шматлікія засельнікі паселішча. У 1939 годзе, падчас Другой сусьветнай вайны, горад быў перайменаваны ў Сылва-Паіс, але ў 1947 годзе з аднадушным пагадненьнем насельніцтва назва была зьмененая на сучасную Нова-Басану як даніна памяці першых засельнікаў.