Неверагодны містэр Фокс
Неверагодны містэр Фокс | |
Fantastic Mr Fox | |
Жанр: | дзіцячая літаратура |
---|---|
Аўтар: | Роальд Даль |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Публікацыя: | 1970 |
Выдавецтва: | Penguin Books (сучаснае) |
Колькасьць старонак: | 96 |
Ілюстратар: | Дональд Чафін |
Носьбіт: | пераплёт |
ISBN: | 0-394-80497-X |
«Невераго́дны мі́стэр Фокс» (па-ангельску: Fantastic Mr Fox) — дзіцячы раман брытанскага пісьменьніка Роальда Даля, які выйшаў у 1970 року. Кніга распавядае пра ліса містэра Фокса і ягоныя прыгоды ў барацьбе з суседзямі-фэрмэрамі.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўны герой — антрапаморфны, хітры, разумны ліс па імі містэр Фокс, які жыве ў нары з жонкай, сынам і пляменьнікам. Каб пракарміць сям’ю, містэр Фокс зьдзяйсьняе начныя набегі на суседзкія фэрмы трох злосных, жорсткіх, дурных фэрмераў, якіх завуць Богіс, Банс і Бін. Яны намагаюцца спыніць рабаўніцтва сваіх уладаньняў, забіўшы Фокса.
Дзеля выкананьня свайго пляну яны дакопваюцца трактарамі да лісінай нары, аднак сям’я Фокса закопваецца яшчэ глыбей у зямлю. Трыё фэрмэраў, сьмешныя ў сваёй упартасьці, вырашаюць чакаць ля выйсьця са зброяй, пакуль ліс не зьявіцца на паверхню. Сям’я містэра Фокса, а таксама ўсе іншыя падземныя жыхары асуджаныя на галодную сьмерць.
Нечакана ў містэра Фокс зьяўляецца плян, як здабыць ежу. Ён зь дзецьмі выкопваюць тунэль, выходзячы акурат у куратнік містэра Богіса. Забясьпечыўшы ежай сям’ю, містэр Фокс запрашае ў каманду свайго сябра Барсука. Яны выкопваюць выйсьці на фэрму Банса і ў склеп Біна, поўны яблычнага сыдру. Яны вяртаюцца са здабычай дахаты, дзе ўсе зьвяры ладзяць сьвяточную вечарыну з нагоды сканчэньня голаду. За сталом містэр Фокс запрашае ўсіх да яго ў сакрэтнае сховішча, дзе больш ня трэба баяцца злодзеяў і будзе дастаткова ежы. Усе зьвяры ў захапленьні, а Богіс, Банс ды Бін марна чакаюць, пакуль містэр Фокс вылезе з нары.
Адаптацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рэжысэр Ўэс Андэрсан зьняў у 2009 року аднайменны фільм у тэхніцы лялечнае мультыплікацыі. У фільме зроблены акцэнт на стасункі мужа і жонкі Фоксаў, а таксама бацькі з сынам; дададзеныя сцэны супрацьстаяньня ліса з фэрмэрамі і грунтоўна перапрацаванае сканчэньне сюжэту.
- Тобіяс Пікер стварыў паводле кнігі аднайменную опэру, упершыню пастаўленую ў 1998 на сцэне Лос-Анджэлескай опэры.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вікі-энцыкляпэдыя па творы (анг.)