AFDb

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
База зьвестак кіно для дарослых
Тып база зьвестак аб фільмах і асобах, якія адносяцца да эратычнай і порнаіндустрыі
Даступныя мовы ангельская
Пачатак працы 1991
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя па жаданьні
Актуальны стан дзейны
Рэйтынг Alexa 81 731[1]
БЗКД

База зьвестак кіно для дарослых (па-ангельску: Adult Film Database[2]) — вэб-сайт, які вядзе ўлік усіх парнаграфічных фільмаў і порназорак. Сайт змяшчае фільмаграфіі, біяграфіі, агляды фільмаў і апошнія навіны порнаіндустрыі.

База стваралася з 1991 года студэнтам каледжа. З-за часовай адсутнасьці Internet Adult Film Database было вырашана стварыць поўную базу даных порна індустрыі. У 1999 годзе праект атрымаў сваю назву Adult Film Database і цяпер зьяўляецца галоўным канкурэнтам Internet Adult Film Database.

Натхняючыся базамі Internet Adult Film Database і БЗФІ на сайце сабраны даныя пра ўсе фільмы вядучых студый порнаіндустрыі Vivid Entertainment, Гастлер і Digital Playground у наш час на сайце сабрана інфармацыя пра больш чым 50 000 порнастужак і 30 000 порнаакторах.

У наш час кіруемы мужам і жонкай Adult Film Database зьяўляецца першай анлайн базай порнаіндустрыі дзе сабраны ролікі і фатаграфіі актораў. На сайце шмат галерэй і артыкулаў.

Гл. таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]