Нацыянальны футбольны стадыён (Менск)
Нацыянальны футбольны стадыён | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Горад | Менск |
Адрас | вуліца Ванеева |
Год пабудовы | 2017 |
Зьмяшчальнасьць | 33 000 |
Хатняя каманда | Зборная Беларусі па футболе |
Памеры поля | 105×68 |
Каардынаты | 53°52′46″ пн. ш. 27°36′48″ у. д. / 53.87944° пн. ш. 27.61333° у. д.Каардынаты: 53°52′46″ пн. ш. 27°36′48″ у. д. / 53.87944° пн. ш. 27.61333° у. д. |
± Нацыянальны футбольны стадыён | |
Гэты артыкул мае зьвесткі пра чаканыя падзеі. Тут выкладаецца інфармацыя пра падзеі, якія яшчэ не адбыліся. |
Нацыяна́льны футбо́льны стадыён — футбольны стадыён, які плянуюць пабудаваць да канца 2023 году ў Менску, Беларусь. Ён зробіцца хатняй арэнай для зборнай Беларусі па футболе. Праектная ўмяшчальнасьць стадыёну складае 33 000 месцаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ідэя будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёну ў Менску неаднаразова абмяркоўвалася кіраўніцтвам краіны. У 2017 годзе Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што ў будаўніцтве новай спартовай арэны дапаможа Кітай. Пагадненьне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Ўрадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб рэалізацыі праекту тэхніка-эканамічнай дапамогі «Нацыянальны футбольны стадыён» было падпісана 10 кастрычніка 2018 году.
Праектаваньне і будаўніцтва арэны будзе ажыцьцяўляцца па кітайскіх стандартах, нормах і тэхнічных умовах з захаваньнем патрабаваньняў (крытэрыяў) і рэкамэндацыяў ФІФА, УЭФА бязь іх адаптацыі да дзеючых нормаў і стандартаў Рэспублікі Беларусь[1]. Кітайскі бок нясе адказнасьць за пошукі, праектаваньне і будаўніцтва, прадстаўляе неабходную тэхніку, абсталяваньне, матэрыялы і забясьпечвае неабходную колькасьць пэрсаналу. У сваю чаргу беларускі бок нясе адказнасьць і бярэ на сябе выдаткі за афармленьне дакумэнтаў на дазвол карыстацца зямельным участкам, а таксама выканае неабходныя работы па падрыхтоўцы тэрыторыі і адпаведнай інфраструктуры[2].
13 жніўня 2019 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ № 306 «Аб рэалізацыі праекту тэхніка-эканамічнай дапамогі «Нацыянальны футбольны стадыён»[3]. Новы спартовы аб’ект будзе ўзьведзены на пляцоўцы каля стадыёну «Трактар». Фінансаваньне будзе ажыцьцяўляцца за кошт сродкаў ураду Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Будаўніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праект
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праект прадугледжвае будаўніцтва толькі футбольнай арэны на 33 000 месцаў. Агульная плошча забудовы — каля 48 тысячаў квадратных мэтраў (надземная частка — 42 тыс. м², падземная частка — 6 тыс. м²). Элемэнты фасаду будуць выкананыя з вэртыкальных алюмінавых панэляў, якія створаць візуальны эфэкт формы і колеру. Для заўзятараў і наведвальнікаў прадугледжана паркоўка на 307 машына-месцаў (151 у падземным паркінгу і 20 для аўтобусаў).
На стадыёне будзе абсталявана высоўная сцэна памерамі 55×25 м для правядзеньня канцэртаў. Генэральны плян улічвае захаваньне існых зялёных насаджэньняў у комплексе выкананьня добраўпарадкаваньня, у тым ліку бегавых дарожак і вялікай вэляпаркоўкі побач з арэнай. У складзе новага спартовага аб’екту таксама будуць камэрцыйная зона, клюб спорту, трэнажэрная заля, кавярня, крамы, дзіцячы цэнтар і музэй футболу[4].
Хада будаўніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У студзені 2019 году пачалася падрыхтоўка тэрыторыі да будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Футбол. Нацыянальны стадыён у Мінску пабудуюць па кітайскіх стандартах без іх адаптацыі да дзеючых нормаў Рэспублікі Беларусь, Прессбол
- ^ * У Мінску пабудуюць нацыянальны футбольны стадыён з кітайскім каларытам(недаступная спасылка), Белнавіны
- ^ Кіраўніком дзяржавы падпісаны ўказы па будаўніцтве ў Мінску футбольнага стадыёна і басейна, Права.бай
- ^ Футбол. Арнамент ёсьць, бегавых дарожак няма. У сеціве зьявіліся фота макету нацыянальнага стадыёну з новых ракурсаў, Прессбол