Натальля Сазановіч
Выгляд
| Лёгкая атлетыка | ||
| Срэбра | 1996 | Сямібор'е |
| Бронза | 2000 | Сямібор'е |
Натальля Сазановіч (нарадзілася 15 жніўня 1973, Баранавічы) — беларуская лёгкаатлетка (сямібор’е).
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Акрамя алімпійскіх мэдалёў, мае ўзнагароды чэмпіянатаў сьвету і Эўропы па лёгкай атлетыцы, у 2001 яна стала чэмпіёнкаю сьвету ў пяцібор’і ў зачыненых памяшканьнях[1]
| Год | Спаборніцтвы | Горад | Мэдаль | Від |
|---|---|---|---|---|
| 1996 | Летняя Алімпіяда-1996 | Атланта, ЗША | срэбра | Сямібор’е, 6563 ачкоў |
| Чэмпіянат Эўропы па лёгкай атлетыцы 1998 году | Будапэшт, Вугоршчына | бронза | Сямібор’е | |
| 2000 | Летняя Алімпіяда-2000 | Сыднэй, Аўстралія | бронза | Сямібор’е |
| 2001 | Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы ў зачыненых памяшканьнях 2001 году | Лісабон, Партугалія | золата | Пяцібор’е |
| Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2001 году | Эдмантан, Канада | срэбра | Сямібор’е | |
| Гульні Добрай волі | Брысбэн, Аўстралія | бронза | Сямібор’е | |
| 2002 | Чэмпіянат Эўропы па лёгкай атлетыцы 2002 году | Мюнхэн, Нямеччына | бронза | Сямібор’е |
| 2003 | Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы ў зачыненых памяшканьнях 2003 году | Бірмінгэм, Вялікабрытанія | срэбра | Пяцібор’е |
| Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2003 году | Парыж, Францыя | бронза | Сямібор’е | |
У 1996 годзе ўвайшла ў тройку найлепшых спартоўцаў краіны[2]. У студзені 2008 году яна сышла зь вялікага спорту, з той нагоды на манежы Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы было праведзена ганаровае мерапрыемства[3].
