Перайсьці да зьместу

Натальля Варанцова-Вельямінава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Натальля Аляксандраўна Варанцова-Вельямінава з Пушкіных
Наталья Александровна Воронцова-Вельяминова (Пушкина)
Труна Н. Варанцовай-Вельямінавай у Цялушы (Бабруйскі раён)
Труна Н. Варанцовай-Вельямінавай у Цялушы (Бабруйскі раён)

Герб Пушкіных
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Натальля Аляксандраўна Пушкіна
Нарадзілася 1859(1859)
Памерла 1912(1912)
Пахаваная
Род Пушкіны, Варанцова-Вельямінавы
Бацькі Аляксандар Пушкін
Соф’я Ланская
Жонка Павал Варанцоў-Вельямінаў
Дзеці Георгій Варанцоў-Вельямінаў (1882), Марыя Кліменка (1883—1932), Соф’я Калагрывава (1884—1974), Міхаіл Варанцоў-Вельямінаў (1885—1951), Феадосій Варанцоў-Вельямінаў (1888—1914), Вера Варанцова-Вельямінава (1890—1920)
Рэлігія праваслаўе

Натальля Аляксандраўна Варанцова-Вельямінава (1859—1912) — беларуская грамадзкая дзяячка, асьветніца, мэцэнатка.

Дачка старэйшага сына расейскага паэта Аляксандра Пушкіна генэрал-лейтэнанта Аляксандра Аляксандравіча Пушкіна й Соф’і Мікалаеўны Ланской.

Вучылася ў Віленскай гімназіі. Ажанілася з Паўлам Варанцовым-Вельямінавым. Спачатку жылі ў Казлове (цяпер Мічурынск). Празь некаторы час П..Варанцоў-Вельямінаў падаў у адстаўку і зьехаў з жонкай у маёнтак свае маці Вавулічы (цяпер в. Дубаўка) за 10-12 км ад Бабруйска. Акрамя сядзібы ў Дубаўцы, Варанцовы-Вельямінавы мелі хату ў Бабруйску.

Цікавілася беларускім фальклёрам з навакольных вёсак Савічы, Цялуша. Добра малявала, у асноўным пэйзажы, пісала вершы. У вёсцы Цялуша разам з мужам пабудавала школу (1894), царкву (на Вялікдзень 1902), бібліятэку, якая была спаленая падчас Вялікай Айчыннай вайны. Займаліся асьветніцкай дзейнасьцяй, дапамагалі атрымаць адукацыю (у тым ліку стаць настаўнікамі, акушэрамі-фэльчарамі). Спрабавала арганізаваць прытулак для састарэлых жанчын, жадала стварыць нешта накшталт дзіцячага саду для сялянскіх малянят. У Бабруйску на вуліцы, дзе стаяла яе хата й хата сёстраў Паўла Варанцова-Вельямінава, першыя каштаны (некаторыя зь іх засталіся да сёньня). Драўляную хату па вул. Сацыялістычнай зьнесьлі ў 1973. На яе месцы быў збудаваны гарадзкі палац шлюбу. Сям’я Варанцова-Вельямінава прыняла пасільны ўдзел у стварэньні Бабруйскае гарадзкое бібліятэкі, якая носіць імя Пушкіна. Бібліятэка была адчыненая ў лютым 1901, у 64-я ўгодкі з дня сьмерці Пушкіна.

Сканала ў 1912 годзе ад ятрасьці лёгкіх. Пахаваная ў вёсцы Цялуша, у парку, недалёка ад царквы і магілы сьвёкра Аркадзя Варанцова. У 1979, да 180-годзьдзя з дня нараджэньня А. Пушкіна на магіле Натальлі Варанцовай-Вельямінавай быў усталяваны новы помнік. У вёсцы Цялуша штогод улетку праводзіцца Пушкінскае сьвята музыкі і паэзіі.

Разам з мужам мела 6 дзяцей:

  • Георгій Варанцоў-Вельямінаў (1882),
  • Марыя Кліменка (1883—1932),
  • Соф’я Калагрывава (1884—1974),
  • Міхаіл Варанцоў-Вельямінаў (1885—1951),
  • Фэадосій Варанцоў-Вельямінаў (1888—1914),
  • Вера Варанцова-Вельямінава (1890—1920)
  • Нашчадкі А. С. Пушкіна ў Бабруйску // Памяць: Гіст. дакум. хроніка Бабруйска. — Мн.: Выш. шк., 1995.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]