Настасься Сарокіна
| Краіна | |
|---|---|
| Нарадзілася | 26 студзеня 1980 Менск, БССР |
| Званьне | Міжнародная майстрыха (2001) |
| Рэйтынг ФІДЭ | 2194 (лістапад 2013) |
| Максымальны рэйтынг | 2230 (красавік 2005) |
Наста́сься Ві́ктараўна Саро́кіна (па-беларуску: Анастасія Сарокіна; нар. 26 студзеня 1980, Менск, БССР) — аўстралійская шахматная майстрыха, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі шахматаў, міжнародны судзьдзя[1].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Займацца шахматамі пачала зь 5—6-цігадовага веку[2]. Скончыла вучэльню алімпійскага рэзэрву, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт фізычнай культуры.
Сарокіна 8 разоў перамагала на дзявочых чэмпіянатах Беларусі (1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 2000). На жаночым чэмпіянаце Беларусі ў 1998 року заняла 2-е месца.
Сарокіна прадстаўляла Беларусь на алімпіядах у Ерэване ў 1996 року і Элісьце ў 1998; на алімпіядзе 2004 року ў Кальвіі выступала за Аўстралію. Найлепшага выніку дасягнула ў 1998 року за Беларусь: 5,5/9 на запасной дошцы[3].
У 2001 року Сарокіна выканала норму міжнароднае майстрыхі, у 2002 стала міжнароднай судзьдзёй ФІДЭ, у 2005 — трэнэрам ФІДЭ[1]. Судзіла на алімпіядах у Блэдзе (2002), Стамбуле (2012), некалькіх турнірах Гран-пры ФІДЭ (2012—2013) ды іншых турнірах ФІДЭ[1][4].
З траўня 2017 року ўзначальвае Беларускую фэдэрацыю шахматаў[2][5][6].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сарокіна пераехала ў Аўстралію ў 2003 року, працавала трэнэркай у шахматнай школе Кўінзлэнду, пасьля ў Мэльбурне, пасьля стварыла ўласную школу «Шахматная акадэмія». Цяпер жыве ў Беларусі, замужам, мае дачку.
Ейны дзядзька — беларускі гросмайстар Віктар Купрэйчык.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 FIDE Chess Profile (анг.) Chess Ratings. ФІДЭ. Праверана 13 кастрычніка 2018 г.
- 1 2 Анастасия Сорокина: «Раз не сложилось, значит, было не нужно» (рас.) ChessPro Праверана 13 кастрычніка 2018 г.
- ↑ Wojciech Bartelski & Co. Sorokina, Anastasia (анг.) Women’s chess Olympiads Праверана 13 кастрычніка 2018 г.
- ↑ Sorokina, Anastasia (25 лістапада 2012) Thankful letter by Anastasia Sorokina (анг.). Association of chess professionals. Праверана 13 кастрычніка 2018 г.
- ↑ Исполком БФШ (рас.) Открытые шахматы. Беларуская фэдэрацыя шахматаў. Праверана 13 кастрычніка 2018 г.
- ↑ Официально (рас.) Открытые шахматы Праверана 13 кастрычніка 2018 г.