Настасься Сарокіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Настасься Сарокіна
Anastasia Sorokina at the World Junior Chess Championship in Athens 2012
КраінаАўстралія
Нарадзілася 26 студзеня 1980
Менск, БССР
ЗваньнеМіжнародная майстрыха (2001)
Рэйтынг ФІДЭ2194 (лістапад 2013)
Максымальны рэйтынг2230 (красавік 2005)

Наста́сься Ві́ктараўна Саро́кіна (па-беларуску: Анастасія Сарокіна; нар. 26 студзеня 1980, Менск, БССР) — аўстралійская шахматная майстрыха, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі шахматаў, міжнародны судзьдзя[1].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Займацца шахматамі пачала зь 5—6-цігадовага веку[2]. Скончыла вучэльню алімпійскага рэзэрву, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт фізычнай культуры.

Сарокіна 8 разоў перамагала на дзявочых чэмпіянатах Беларусі (1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 2000). На жаночым чэмпіянаце Беларусі ў 1998 року заняла 2-е месца.

Сарокіна прадстаўляла Беларусь на алімпіядах у Ерэване ў 1996 року і Элісьце ў 1998; на алімпіядзе 2004 року ў Кальвіі выступала за Аўстралію. Найлепшага выніку дасягнула ў 1998 року за Беларусь: 5,5/9 на запасной дошцы[3].

У 2001 року Сарокіна выканала норму міжнароднае майстрыхі, у 2002 стала міжнароднай судзьдзёй ФІДЭ, у 2005 — трэнэрам ФІДЭ[1]. Судзіла на алімпіядах у Блэдзе (2002), Стамбуле (2012), некалькіх турнірах Гран-пры ФІДЭ (2012—2013) ды іншых турнірах ФІДЭ[1][4].

З траўня 2017 року ўзначальвае Беларускую фэдэрацыю шахматаў[2][5][6].

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сарокіна пераехала ў Аўстралію ў 2003 року, працавала трэнэркай у шахматнай школе Кўінзлэнду, пасьля ў Мэльбурне, пасьля стварыла ўласную школу «Шахматная акадэмія». Цяпер жыве ў Беларусі, замужам, мае дачку.

Ейны дзядзька — беларускі гросмайстар Віктар Купрэйчык.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в FIDE Chess Profile(анг.) Chess Ratings. ФІДЭ. Праверана 13 кастрычніка 2018 г.
  2. ^ а б Анастасия Сорокина: «Раз не сложилось, значит, было не нужно»(рас.) ChessPro Праверана 13 кастрычніка 2018 г.
  3. ^ Wojciech Bartelski & Co. Sorokina, Anastasia(анг.) Women’s chess Olympiads Праверана 13 кастрычніка 2018 г.
  4. ^ Sorokina, Anastasia (25 лістапада 2012) Thankful letter by Anastasia Sorokina(анг.). Association of chess professionals. Праверана 13 кастрычніка 2018 г.
  5. ^ Исполком БФШ(рас.) Открытые шахматы. Беларуская фэдэрацыя шахматаўПраверана 13 кастрычніка 2018 г.
  6. ^ Официально(рас.) Открытые шахматы Праверана 13 кастрычніка 2018 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]