Перайсьці да зьместу

Настасься Азарка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Азарка.
Настасься Азарка
Род дзейнасьці моладзевая дзяячка, паэтка
Дата нараджэньня 4 сьнежня 1981 (43 гады)
Месца нараджэньня вёска Квачы, Нясьвіскі раён, Менская вобласьць, БССР
Занятак паэтка, пісьменьніца

Наста́сься Аза́рка (нарадзілася 4 сьнежня 1981, Квачы, Нясьвіскі раён, Менская вобласьць) — моладзевая дзяячка, паэтка.

Выхоўвалася на нацыянальных каштоўнасьцях. Дзядуля і бабуля Насты — Аляксандар і Марыя Азаркі ў пасьляваеннай Беларусі былі сябрамі патрыятычнай арганізацыі Саюз змаганьня за незалежнасьць Беларусі[1].

Скончыла сярэднюю школу №4 г. Нясьвіжа і Нясьвіскі дзяржаўны пэдагагічны каледж імя Якуба Коласа па прафэсіі настаўнік пачатковых клясаў і спэцыяльнасьці выкладчык працоўнага навучаньня. Працавала ў Сугваздах Валожынскага раёну Менскае вобласьці ў вясковай пачатковай школе і на ААТ «Нясьвіскі ільнозавод» ў Гарадзеі Нясьвіскага раёну. У сувязі з грамадзка-палітычнай дзейнасьцю неаднойчы прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасьці. Доўгі час не магла працаўладкавацца. Працуе на Нясьвіскім льнозаводзе.

5 сакавіка 2006 году ў дачыненьні да Азаркі была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 193.1 КК РБ (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Празь некаторы час справа была спыненая. У 2007 годзе крымінальную справу ўзбудзілі ізноў па тым жа самым артыкуле Крымінальнага кодэксу РБ.

25 лістапада 2011 году нарадзілася дачка Міхалінка.

Літаратурная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнічае ў Нясьвіскім літаратурным аб’яднаньні «Валошкі», ад якога быў выдадзены агульны зборнік «Букет валошак» (2008) і менскім абласным літаратурным аб’яднаньні «Жывіца» — зборнік «Срэбны блюз» (2009). Падрыхтавала да выданьня ўласны зборнік вершаў «Край мой навальнічны».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]