Перайсьці да зьместу

Нартаўты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нартаўты
лац. Nartaŭty
лет. Nartautai
Краіна: Летува
Павет: Ковенскі
Раён: Кейданскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°12′52″ пн. ш. 24°7′54″ у. д. / 55.21444° пн. ш. 24.13167° у. д. / 55.21444; 24.13167Каардынаты: 55°12′52″ пн. ш. 24°7′54″ у. д. / 55.21444° пн. ш. 24.13167° у. д. / 55.21444; 24.13167
Нартаўты на мапе Летувы
Нартаўты
Нартаўты
Нартаўты
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Нартаўты (лет. Nartautai) — вёска ў Летуве, каля ракі Ланкесы. Уваходзяць у склад Пелегноскага староства Кейданскага раёну Ковенскага павету.

Нарталт (Nartolt) — імя германскага паходжаньня[1]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Нартаўт складаецца з фармантаў -нар-, які паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць', і -таўт- (-толт-), які паходзіць ад гоцкага theuda 'род, народ'[2]. Такім парадкам, імя Нартаўт азначае «захаваньне роду»[3].

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Нартаўт адпавядае германскаму імю Nortold[4] (таксама адзначалася бытаваньне гэтага імя ў форме Nartold[5]).

У XIX ст. двор Нартаўты ўваходзіў у склад Ковенскага павету Ковенскай губэрні[6].

  • 1902 год — 50 чалавек у ваколіцы Нартаўтах, 24 чалавекі ў вёсцы Нартаўтах, 15 чалавек у маёнтку Нартаўтах і 6 чалавек у засьценку Нартаўтах[7]
  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 172.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18—19.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  4. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1153.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 370.
  7. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 37.