Нанкінская дамова
Выгляд
| Нанкінская дамова | |
Падпісаньне | |
| Тып дамовы | Мірная дамова |
|---|---|
| Падпісаная | 29 жніўня 1842 |
| · месца | Нанкін (Цзянсу, Кітай) |
| Набыла моц | 26 чэрвеня 1843 |
| · умовы | Перадача Брытаніі Ганконга, 21 млн $ і наданьне права гандлю ў 5 партах Кітая |
| Тэрмін дзеяньня | Неабмежаваны |
| Падпісанты | Генры Потынгер Кеінг |
| Бакі | Брытанія Кітай |
| Мовы | Ангельская, кітайская |
| | Тэкст у Вікікрыніцах: Treaty of Nanking |
| www.nanking.com (анг.), www.nanking.tk (кіт.) | |
Нанкінская дамова — мірнае пагадненьне, складзенае 29 жніўня 1842 году, паміж Кітаем і Вялікабрытаніяй, у выніку паразы Кітая ў Першай опіюмнай вайне (1840—1842). Паводле дамове да Вялікабрытаніі адышоў Ганконг, Кітаем была выплачана велізарная кантрыбуцыя каля 21 млн даляраў, а таксама адчынена частка кітайскіх гарадоў для замежнага гандлю, як то Кантон, Амой, Фучжоў, Нінбо й Шанхай.
Адной з найбольш незвычайных і зьневажальных для Кітая ўмоваў домовы была абавязнасьць Кітая выплаціць 6 млн даляраў у кошт канфіскаванага кітайскімі ўладамі перад вайной кантрабанднага опіюма. Дадаткам да дамовы была Хумэнская дамова, падпісаная паміж Кітаем і Вялікабрытаніяй недалёка ад Гуанчжоў.
| Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |