Налібоцкі мэталюргічны камбінат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Налібоцкі мэталюргічны камбінат
Тып мэталюргічны камбінат
Заснаваная 1830
Разьмяшчэньне Налібакі, Менская вобласьць, Беларусь

Налібо́цкі мэталюргі́чны камбіна́т — прамысловая адзінка, заснаваная ў 1830 г. як рудня каля мястэчку Налібакі Ашмянскага павету (цяпер вёска ў Стаўбцоўскім раёне Менскай вобласьці).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1846 г. працавалі 93 гутнікі і 100 руднікаў. У 1852 г. пабудаваныя і далі прадукцыю Руднянскі чуганаплавільны і Клецішчанскі жалезаапрацоўчы заводы, якія склалі камбінат. У 1852 г. на камбінаце больш за 200 рабочых, былі 3 домны, 7 паравых машын, 8 пудлінгавых печаў, 4 ліцейні, стопудовы молат і 2 пракатныя станы[1]. Выпускаў чыгуначныя рэйкі, паласавое, шыннае, чатырохграннае і круглае жалеза.

У 1858 г. працаваў 561 рабочы, здабыта 2 млн пудоў руды, выпушчана 80 тыс. пудоў жалеза. У 1871—1877 гг. Клецішчанскі завод пераўтвораны ў машынабудаўнічы, у гэты пэрыяд заводы былі здадзеныя ў арэнду і называліся машынабудаўнічым вагонарэйкавым заводам. У 1895 г. атрымана 50 тыс. пудоў паласавога і сартавога жалеза.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Унікальны рэгіён Беларусі «Працоўная слава»