Перайсьці да зьместу

Найвышэйшая песьня Саламонава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Найвышэйшая Песьня Саламонава»)
Кніга Старога Запавету

Найвышэйшая песьня Саламонава


Пяцікніжжа Майсеева
Прарокі
Пісаньні

Найвышэ́йшая пе́сьня Саламо́нава — кніга Старога Запавету, аўтарства якой прыпісваецца цару Саламону й уяўляе сабой зборнік любоўных гімнаў, якія раскрываюць узаемныя пачуцьці Саламона й Суламіты, якія вельмі цэняць прыгажосьць адзін аднаго. Верш апісвае іхныя дзеяньні й пачуцьці ад заляцаньняў да кансумацыі.

Нягледзячы на толькі адзін успамін у кнізе Бога[1], Найвышэйшая песьня Саламонава часьцяком інтэрпрэтуецца як прытча пра ўзаемасувязь Бога й Ізраіля, або Бога й хрысьціянаў, Хрыста й Касьцёла або Хрыста й чалавечай душы, якія зьвязаныя як муж і жонка.

Гэта адна з самых кароткіх кніг у Бібліі, якая складаецца толькі з 117 вершаў. Па традыцыі ашкеназаў Песьня песьняў чытаецца ў поўным аб’ёме на шабат, які прыпадае на прамежкавыя дні Вялікадню, або на сёмы ці восьмы дзень, калі ён прыпадае на шабат[2]. У сэфардзкай супольнасьці гэтыя вершы чытаюцца кожную пятніцу.

На беларускую мову песьню пераклалі Рыгор Крушына, Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]